ні́цма, прысл.

Тварам уніз.

Стары ляжаў на зямлі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́цма

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
ні́цма - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ні́цма нареч. ничко́м, ниц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ні́цма, прысл.

Тварам уніз. Алесь ляжаў ніцма, падлажыўшы далоні пад грудзі. Брыль. Стары ляжаў ніцма, уткнуўшыся рыжай барадою ў зямлю. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́цма ’ніц, тварам уніз’ (Кліх, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, ТС), ’стрымгалоў’ (Шат.). Да ніц1 (гл.), прыслоўе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑ма, па паходжанню — назоўнікавы канчатак тв. скл. падв. л. (Карскі 2–3, 67). Шуба (Прыслоўе, 58) бачыць у ім кантамінацыю формы ніцам (гл.) з канчаткам тв. скл. і дзеясловаў на ‑ма (тыпу ле́жма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ничко́м нареч. ні́цма; (ниц) ніц.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заара́ць¹, -ару́, -арэ́ш, -арэ́; -аро́м, -араце́, -ару́ць; -ары́; заара́ны і заво́раны; зак., што.

Аручы, засыпаць зямлёй.

З. лубін.

З. носам зямлю (перан.: упасці ніцма; разм.).

|| незак. заво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ниц нареч., уст. ніц; (ничком) ні́цма;

па́дать ниц па́даць ніц.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ні́цам, прысл.

Разм. Тое, што і ніцма. Ледзь устаў [Янук], Пралежаў ніцам да зарніц, Ледзь падпоўз ён да крыніцы Кроў абмыць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акуну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Апусціць у вадкасць на некаторы (звычайна кароткі) час. Лясніцкі ўпаў перад.. [ручаём] на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)