барво́віць, ‑вовіць; незак.

Тое, што і барваваць. Ярмоленка крыху памаўчаў, прыжмурыўшыся на нізкае сонца, якое барвовела паўнеба і залаціла стрэхі хат і зямлянак. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́рля, ‑і, ж.

Тонкая баваўняная тканіна з рэдка пераплеценых нітак. Парэзаць марлю на бінты. □ Акно нізкае, і каб прахожыя не зазіралі ў кабінет, яго завесілі фіранкамі з марлі. Новікаў.

[Фр. marli.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнаклён, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Нізкае дрэва або куст сямейства кляновых, адзін з відаў клёна. / ‑у; у знач. зб. Зараснікі чарнаклёну.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́балаткі ’сумежныя балоты’ (круп., Сл. ПЗБ), су́балатакнізкае месца, лужок каля балота’ (кіраў., Нар. сл.). Укр. чарніг. су́болоток ’забалочаная нізіна, балотца’, рус. наўг., арх. су́болотокнізкае мокрае месца, мачажына’. З су- і балота, аформленае суф. ‑к‑ і ‑ак‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бало́та, -а, Мо́це, мн. -ы, -ло́т, н.

1. Нізкае багністае месца са стаячай вадой.

Куп’істае б.

Вада патыхае балотам.

2. Вялікая гразь на вуліцы, у двары (разм.).

3. перан. Усё, што характарызуецца застоем, бяздзейнасцю, маральным падзеннем.

|| памянш. бало́тца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. бало́тны, -ая, -ае.

Балотная расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паніжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. панізіць і стан паводле знач. дзеясл. панізіцца.

2. Нізкае месца, нізіна. У паніжэннях.., дзе глеба больш вільготная, сасна расце ў спалучэнні з вольхай. Прырода Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінякры́лы, ‑ая, ‑ае.

З сінімі крыламі. Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Багдановіч. / у паэт. ужыв. Іду, а неба нізкае, А ночка сінякрылая, І ўсё да болю блізкае, І ўсё — старонка мілая! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагчы́на, ‑ы, ж.

Нізкае месца сярод адхонных схілаў; нізіна. Спусціцца ў лагчыну. □ Вуліца праходзіла такою лагчынаю, што вясной у час паводкі рабілася як рака. Чарнышэвіч. Хмызняк адыходзіў у балотную лагчыну на той бок Пнівадкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́цвіцанізкае балоцістае месца’ (Прышч. дыс.), ст.-бел. мутвица ’тс’ прасл.mǫtvica. Да мут, муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́збіна (нізьбіна) ’нізіна’ (рэч., Нар. сл.). Магчыма, ад незафіксаванага *нізьбанізкае месца, нізіна’ або кантамінацыя нізіна × лажбіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)