падцерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., што.

Абсячы, абрэзаць ніжнія галінкі, сучкі на дрэве. Язэп тым часам аблюбаваў на ўскрайку тры маладыя елачкі, крыху падцерабіў іх знізу, нахіліў адну да другой і.. звязаў верхавіны. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жабо́,

1. Уст. Карункавыя або кісейныя брыжы вакол каўняра і на грудзях у мужчынскай сарочцы. // Высокі палатняны каўнер мужчынскай сарочкі, які закрываў ніжнія часткі шчок.

2. Аздоба з карункаў у брыжы або складкі каля каўнерыка жаночай блузкі, плацця.

[Фр. jabot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.

1. Часовая падкладка, апора пад што‑н. у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі. Перакочваць бярвенне па лагах.

2. Абл. Падваліна. — Нам трэба [лес] на стойкі, на ніжнія вянцы, на лагі, каб падлога не гніла, — пералічваў Сільчанка. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таба́чны сук ’першы ад зямлі сук на лісцевых дрэвах’ (навагр., Нар. лекс.). Параўн. рус. таба́чные су́чьяніжнія сукі, якія, гніючы, псуюць дрэва’ (Даль). Відаць, да табака (гл.), аднак матывацыя не зусім празрыстая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыно́жак ’дэталь у калаўроце, на якую наступаюць нагой, каб прывесці ў рух кола’ (Скарбы), мн. л. прыно́жкі ’планкі, якія злучаюць ніжнія часткі ножак стала’ (паст., Сл. ПЗБ). Суфіксальная лексікалізацыя словазлучэння пры назе́; параўн. аналагічнае, але з іншай семантыкай рус. дыял. прино́жка ’перакладзіна, якая змацоўвае стойкі ткацкага станка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таз 1, ‑а, м.

Шырокая і неглыбокая круглая металічная або пластмасавая пасудзіна. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай. Даніленка.

таз 2, ‑а, м.

Частка шкілета чалавека і жывёлін — касцявы пояс, які апіраецца на ніжнія (у жывёлін — на заднія) канечнасці і з’яўляецца апорай для пазваночніка.

таз 3,

гл. тазы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́жні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца ўнізе; проціл. верхні. Ніжняя губа. □ Калі дагараў ужо ніжні паверх панскага палаца, атрад Сёмкі-матроса рушыў з двара. Лынькоў. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка.

2. Блізкі да вусця ракі. У ніжнім цячэнні [Дняпра] .. знаходзяцца славутыя дняпроўскія парогі. Курто.

3. Які надзяваюць непасрэдна на цела; сподні. Ніжняя кашуля.

4. Самы нізкі па тону (аб гуках). Ніжнія ноты.

•••

Ніжні чын гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іспо́дка, звычайна мн. іспо́дкі ’вязаныя рукавіцы’ (Нас., Касп., Бяльк.), іспо́дка, іспо́тка ’рукавіца’ (Гарэц., Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.; дзісн., Нар. сл., 113), іспо́тка ’рукавіца з адным пальцам’ (докш., Янк. Мат., 72; ДАБМ, к. 333). У рускіх гаворках испо́дка́ ’вязаная рукавіца, якая звычайна надзяваецца падыспад другой — скураной рукавіцы’. Ст.-рус. исподкиніжнія рукавіцы, панчохі, якія надзяваюцца падыспад другіх (верхніх)’ адзначана з XVI ст. Назва звязана з тым, што ісподкі надзяваюцца падыспад другіх (верхніх) рукавіц, пашытых звычайна са скуры ці аўчыны (гл. Груцо, Бел. мова, 1965, 130). Кандэнсат словазлучэння ісподнія рукавіцы. Гл. ісподні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ніз, ‑у; мн. нізы, ‑оў; м.

1. Ніжняя частка чаго‑н.; проціл. верх. Верх халяў быў шэры ад пылу, а ніз памок ад расы. Мележ. Ціха было ў густым бары; закрыла ніз цемната. Колас. // Разм. Ніжні паверх дома.

2. Паверхня, бок прадмета, процілеглы яго верху. Ніз вечка. // Унутраны бок (матэрыі, вопраткі); спод.

3. Нізіннае месца. Над палямі мрок прарваўся, Па нізах расплыўся. Колас.

4. Ніжняе цячэнне ракі; нізоўе.

5. толькі мн. (нізы, ‑оў). Шырокія пласты працоўнага народа. Вялікі грамадзянскі і пісьменніцкі подзвіг Купалы .. у тым, што выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі. Ярош.

6. толькі мн. (нізы, ‑оў). Ніжнія ноты. Браць нізы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нагаві́цы ’штаны’ (ТСБМ, жлоб., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.; слуц., ганц., пруж., беласт., Сл. ПЗБ), ’рукавіцы’ (докш., Цыхун, вусн. паведамл.), укр. ногавиці ’штаны суконныя’, ногавиця ’калашына’, рус. нога́вицы, ногави́цы ’шкарпэткі, гамашы’, ногави́цы ’частка адзення ці абутку, якая прыкрывае калені і галёнкі’, ’рукавіцы без пальцаў, каб рваць каноплі ці лён’, польск. nogawicy ’штаны’, ’панчохі, шкарпэткі’, nogawica ’калашына’, чэш., славац. nohavice ’калашына’, ’штаны’, в.-луж. nohajcy ’панчохі’, н.-луж. nogawica ’штаны’, славен. nogavica ’панчоха, шкарпэтка’, серб.-харв. но̀гавица ’калашына’, балг. нога́вици ’абмоткі з казінай шкуры, якія надзяваюцца пастухамі для аховы ног ад калючак’, макед. ногавица ’калашына’. Прасл. *nogavica, вытворнае ад noga, паводле Махэка, па ўзору rǫkavica (< rǫkavъ), паколькі адсутнічае прыметнік *nogavъ (Махэк₂, 401); развіццё семантыкі ад першапачатковага ’тое, што надзяваецца на нагу’ да ’штаны’; спецыфічнае для ўсходнеславянскіх гаворак значэнне ’рукавіца’, відаць, вынік пераносу назвы па функцыі (’тое, што служыць для аховы канечнасцей’) — ці не перажытак старога сінкрэтызму назваў, што абазначалі адначасова і верхнія і ніжнія канечнасці, параўн. лат. nagas ’рукі і ногі’ і інш.? Гл. таксама ганаві́цы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)