ніжні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца ўнізе; проціл. верхні. Ніжняя губа. ▪ Калі дагараў ужо ніжні паверх панскага палаца, атрад Сёмкі-матроса рушыў з двара. Лынькоў. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка.

2. Блізкі да вусця ракі. У ніжнім цячэнні [Дняпра] .. знаходзяцца славутыя дняпроўскія парогі. Курто.

3. Які надзяваюць непасрэдна на цела; сподні. Ніжняя кашуля.

4. Самы нізкі па тону (аб гуках). Ніжнія ноты.

•••

Ніжні чын гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)