Пустапо́ле, пустаполіцаняўдобіца’ (ЛА, 2), пустаполя ’тс’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад пусты ’неўрадлівы, пусты’ (< *pustь ’тс’) і поле; кампазіту, вядомаму на паўднёвым захадзе Беларусі, адпавядае на поўдні пустое поле ’тс’ (там жа), відавочна, старажытныя аграрныя тэрміны, параўн. беласт. прастаполе, ваўк. прастаполь ’няўгноеная глеба’, адзначанас ў Статуце ВКЛ (Ластоўскі, Выбр. тв., 391); серб.-харв. пустопоље, пустопољина ’пустка’. Семантычны паралелізм гл. у рус. дыял. пустокваша/простокваша ’кіслае малако’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Веташ ’старызна, рыззё’ (КТС), укр. ветошь (запазычана з рус. ветошь; гл. Цімчэнка, 276), рус. ветошь і вётошь: варон. ’папар’, пск.няўдобіца’, алан. ’зарослая лесам паляна’, паўн.-рус. ’леташняя трава’, арханг. ’дробны бярэзнік’, ст.-рус. ветошь ’старое рыззё, трухлявасць’ (з XI ст.); ’гатунак тканіны з рэдкай асновай’ (з XVII ст.), ст.-слав. ветъшь. Беларускае слова запазычана з рус. мовы (< ц.-слав. ветъшь < прасл. vetъxъ; Фасмер, 1, 307; Шанскі, 1, В, 79; БЕР, 1, 139; Праабражэнскі, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасціна́1 ’прадмет пасцельнай бялізны’ (ТСБМ, Сцяшк.), прасціня́, прастаня́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), прасці́нка ’тс’ (Нас.). Рус. простыня́, дыял. про́стынь, ц.-слав. простыни ’тс’. Прасл. *prostyni ад просты, г. зн. ’прамое палатно, не сшытае і не падшыванае’ (Фасмер, 3, 381, з літ-рай). Аб суфіксе *‑yni гл. Слаўскі, SP, 1, 139–141. У бел. словах адбылося, відаць, больш позняе набліжэнне да прадуктыўнага словаўтваральнага тыпу на ‑ін‑.

Прасціна́2няўдобіца’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад просты з суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́стка ’пусташ, няўдобіца; зямля, якая не апрацоўваецца’ (ТСБМ; палес., ЛА, 2; ТС, Сл. ПЗБ, Шат., Бяльк.), ’нежылое, пакінутае памяшканне’ (Жд. 1, ПСл), ’арэндны ўчастак зямлі, на якім няма ніякіх “дваровых выгод” (дома, хлявоў, агароджы і г. д.)’ (Яшк. Мясц.), pústka ’апусцелая сяліба’ (Варл.), пу́сткі ’адсутнасць жывой істоты; уражанне нежылога памяшкання’ (Мядзв.), пустке́ ’пустая зямля’ (Сцяц.), пу́стка ’беспарадак’ (Нік. Очерки), ’пусты арэх’ (Нас.), пу́сткі ’глупствы; пустата, адсутнасць грошай’: пу́стки в кише́ни (Нас.), укр. пу́стка ’нежылы, пакінуты дом; участак зямлі, які належыць асобе, што выбыла з сельскай абшчыны’, рус. дыял. пу́стка ’пусташ; пустое, закінутае жыллё’, польск. pustka ’бязлюднае месца; нежылы дом; разваліна’, чэш. poustka ’пустое месца, адлог’, ст.-чэш. pústka ’пусташ’. Утворана ад пусты́ ’парожні, бязлюдны, непатрэбны’ (*pustъ); параўн. пу́ста ’нежылое памяшканне; пусташ; пустата’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́сташ ’пустка, незанятае месца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ’незасеянае поле’ (Ян.), ’няўдобіца’ (ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), ’вытачанае месца’ (добр., Мат. Гом.), ’неўрадлівае поле’ (чавус., Мат. Маг.), пусто́ша ’запушчанае, занядбанае месца’ (Гарэц., Др.), пусташа́ ’пустэча’ (бялын., Нар. сл.), укр. пу́стош ’тс’, рус. пустошь ’тс’, польск. pustosz ’тс’, чэш. pustoš ’тс’, серб. пу̏сто̑ш ’тс’, харв. pústoš ’тс’, балг. пу́стош ’тс’, макед. пустош ’пустыннае, бязлюднае месца’, ст.-слав. поустошь (Супрасльскі рук.). Прасл. *pustošь утворана ад *pustъ ’пусты’ (гл.); дзеясловы пусто́шыць ’апусташаць, прыводзіць да запусцення’ (Нас., Шат.), pustašýć ’знішчаць’ (Варл.) хутчэй за ўсё вытворныя, таксама як і ўкр. пусто́шити ’апусташаць’, польск. pustoszyć ’тс’ выводзяць з *pust‑ або як запазычанне з чэш. або ўсх.-слав. (Банькоўскі, 2, 966), чэш. pustošiti ’тс’ (ад pustoš, Махэк₂, 501), серб.-харв. pustòšiti ’тс’, славен. pustōšiti (< харв., Сной, 516), балг. пусто́ша ’тс’, макед. пустоши ’тс’. Аднак пустошэ́ць ’пусцець’ (Нас.) па фанетычных прычынах лічыцца запазычаннем з польск. pustoszeć, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 56; апошняе, паводле Банькоўскага (2, 966), “даробленае” да pustoszyc ’апусташаць’. Падрабязна Куркіна, Зб. памяці Слаўскага, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусты́ня ’бязлюдная і бязлесная прастора’ (ТСБМ, Варл.), ’пусташ, няўдобіца, неўрадлівае поле’ (ЛА, 2; ПСл; бялын., Мат. Маг.; Ян., Жд. 1), ’некранутая мясціна’ (ТС), ’няўгноенае поле; пустыр’ (Сл. ПЗБ), ’хата, у якой не жывуць’ (ПСл); ’пусты, несур’ёзны, распушчаны чалавек’ (пін., Нар. лекс.; Жд. 1), ’негаспадарлівы чалавек, пустадомак’ (ПСл, Нас., ТС), ’лгун, балбатун, жартаўнік’ (Варл.; паст., глыб., Сл. ПЗБ), ’воўк, звер’ (Бяльк.), ’пушча’: Царскія палацы оставил еси / Густую пустыню возлюбил еси (рэч., Груз.), пусты́нь ’неўрадлівая глеба’ (бярэз., Сл. ПЗБ); параўн. укр. пусти́ня ’бязлюдная мясціна; глупства’, рус. пусты́ня ’бязлюдная мясціна’, польск. pustynia ’бязлюдная мясціна, пустка’, чэш. pustina ’пусташ’, в.-луж., н.-луж. pusćina ’бязлюдная мясціна’, славен. pustínja ’пустое, бязлюднае месца’, серб.-харв. пу́стиња ’тс’, балг. пусти́ня ’вялікая прастора з беднай расліннасцю; пракляцце’, макед. пустина, пустиња ’тс’, ст.-слав. поустыни ’бязлюддзе’. Прасл. *pustynji ад прыметніка *pustъ, гл. пусты ’дзікі, бязлюдны’; паводле Жуйковай (Беларусіка, 19, 103), архаічным было і ацэначнае значэнне ’паганы’, адлюстраванае, напрыклад, у пусты́ня ’воўк’ і балг. дыял. пусти́ня ў адносінах да жывёлы: “Зашто биеш кравата?”. А она ре́кла: “Зашто да е не бием таӑ пустин’а” (Сб.НУ, 38, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неудо́бный

1. нязру́чны;

неудо́бный моме́нт нязру́чны мо́мант;

2. (лишённый удобств) невыго́дны, нязру́чны;

неудо́бная кварти́ра невыго́дная кватэ́ра;

неудо́бное кре́сло невыго́днае (нязру́чнае) крэ́сла;

неудо́бное сообще́ние с при́городом невыго́дныя (нязру́чныя) зно́сіны з пры́гарадам;

3. (неловкий) няёмкі, нязру́чны; (неприятный) непрые́мны;

поста́вить кого́-л. в неудо́бное положе́ние паста́віць каго́е́будзь у няёмкае (нязру́чнае, непрые́мнае) стано́вішча;

неудо́бный гость непрые́мны госць;

4. (неприличный) непрысто́йны, няёмкі;

неудо́бное выраже́ние непрысто́йны (няёмкі) вы́раз;

5. (непригодный — о земле) с.-х. няўдо́бны, няўдо́біца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пусты́ — у розных значэннях (ТСБМ), паводле Шымкевіча (Покажчик, 228), ’нічога не утрымліваючы ў сабе, нічым не заняты, парожні’; ’благі, кепскі, дрэнны’ (ТС), ’парожні; неўрадлівы, нядобраякасны; галодны; легкадумны’ (Ян., Сл. ПЗБ), ’слабы’ (лельч., Нар. лекс.), ’худы’ (петрык., Мат. Гом.), ’неўрадлівы’ (ПСл), ’бесталковы’ (Жд. 2), ’неаплоднены’ (ТС), pustý ’незаняты; непатрэбны, некарысны’ (Варл.), пусто́е ’дрэннае ў паводзінах’ (Ян.); сюды ж спалучэнні: пуста́я глі́на (у ганчарстве) ’недастаткова вязкая гліна’ (клец., Нар. словатв.), пусты́ дзень ’час, неспрыяльны для ўраджаю’ (Сцяшк. Сл.), пусты́я дні ’апошняя квадра месяца’ (астрав., іўеў., Сл. ПЗБ), pustója žýta ’жыта, у якім не наліліся каласы’ (Варл.), пусто́е по́леняўдобіца’ (ЛА, 2; гл. пустапо́ле), пустэ́е сло́во ’лаянкавае, дрэннае слова’ (ТС), ст.-бел. пустая рука ’асоба, якая не мае законнных спадчыннікаў’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон), паводле Статута 1588, ’уласнік маёмасці, які не меў наследнікаў па закону’ (пры адсутнасці тэстамэнту маёмасць лічылася вымарачнай і пераходзіла ў дзяржаўную казну, гл. пустоўшчына); пустая вдова (жона) ’бяздзетная жанчына’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. пусти́й ’парожні; пусты, дрэнны, бессэнсоўны, легкадумны; непатрэбны, бескарысны’, рус. пусто́й, польск. pusty, чэш., славац. pustý, в.-луж., н.-луж. pusty, славен. pust, серб.-харв. пуст, балг., макед. пуст ’пусты, парожні; пракляты’, ст.-слав. поустъ ’закінуты, бязлюдны’. Прасл. *pustъ ’пусты, бязлюдны, закінуты’ параўноўваюць са ст.-прус. pausto‑ ’дзікі’ (у кампазіце pausto‑catto ’дзікі кот’), роднасным ст.-прус. paustre ’дзікае месца, пушча’, што ўзыходзяць да і.-е. *pau̯sto‑, дзеепрыметнік ад *pau̯se/o, што захавалася ў грэч. παύω ’спыняю, затрымліваю’ (адсюль і лац. pausa, гл. паўза), гл. таксама пусціць (Сной, 516; Фасмер, 3, 411; Чарных, 2, 85; Глухак, 513 і інш.). Мартынаў (Этимология–1982, 9) дадае сюды ст.-прус. paustocaican ’дзікі конь’ і ўзводзіць *pustъ да і.-е. *peu̯‑/pou̯‑ з дэтэрмінантам ‑s‑, як у лац. pūrus < *pausos ’чысты; пусты; цнатлівы; дзікі’, што, мажліва, адлюстраваліся ў чэш. pouchlý ’пусты’, славен. puhel ’тс’. Жуйкова (Беларусіка, 19, 102) рэканструюе зыходную семантыку *pustъ ’засвоены, дзікі, неўпарадкаваны’, на базе якіх развілося значэнне ’парожні’ праз прамежкавую ступень ’які не адчуў уплыву людзей; чужы; варожы’. Спецыяльна гл. Куркіна, Зб. памяці Слаўскага, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смуга́, дыял. сму́га́ ‘дымка, туман’ (ТСБМ; смарг., воран., Сл. ПЗБ), ‘ціна’, ‘нізкае месца; гразкае балота’ (віл., смарг., карэліц., гродз., іўеў., Сл. ПЗБ), ‘нанос пасля таяння снегу’ (віл., ашм., лаг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ‘туман’; ‘копаць ад тытуню ў цыбуку’ (Шат.), ‘чорная плесня’ (Касп.), ‘самагон’ (Жд. 2), сму́га ‘імгла, туман; раса, шкодная збожжу’ (Байк. і Некр.), ‘паласа туману’ (стол., Нар. лекс.), ‘цёмная або светлая палоска на небе, пахмурнасць’ (ТС), ‘брудны налёт, паласа пены на вадзе’ (Жыв. сл.), ‘рудая вада на балоце’ (ЛА, 2), ‘смутак’, ‘вяршкі’ (Мат. Гом.), ‘брудная паласа на адзенні, на целе’, ‘мокрая вузкая нізіна’ (ТС), ‘непраходнае балота’, ‘няўдобіца на балоце’ (палес., падрабязна гл. Талстой, Геогр., 192 і наст.), смуг ‘паласа’ (ТС), ‘стаячая вада, забруджаная тванню’ (Сцяшк.), ‘гразь на траве пасля раставання снегу’ (Шатал.), ‘вузкая палоска зямлі’ (слонім., З нар. сл.), ‘паласа сенажаці’ (Тур.), ‘багністая пратока’ (лельч., Нар. лекс.), смужа́віна, смуга́віна ‘палоска на небе; пахмурнасць’ (ТС), сму́жнік ‘зараслі маладога лесу’ (ТС), смужня́к ‘гразкае балота’ (люб., Сл. ПЗБ), ‘невялікі хваёвы лес, які расце астраўкамі на балоцістых месцах’ (ваўк., Сл. ПЗБ), смужэ́ ‘багна, балота’ (Сцяшк. Сл.); ст.-бел. смуга, смугъ ‘вузкая і доўгая паласа зямлі; цясніна’ (Ст.-бел. лексікон), укр. сму́га ‘рыса; штрых; паласа’, рус. паўд. сму́га ‘пляма (напр., ад праса) у выглядзе паласы’, польск. smug, smuga ‘паласа; паласа поля, луга’, дыял. ‘балота’, каш. smug ‘вузкі вільготны лужок’, ‘стаячая вада; невялікая сажалка’, в.-луж. smuha ‘паласа, лінія’, н.-луж. smuga ‘тс’, чэш. šmouha ‘брудная паласа’, дыял. smuha ‘сухая паша’, ‘тс’, славац. smuha, šmuha ‘прадаўгаватая пляма’, славен. smúga ‘лінія, паласа’, серб.-харв. сму́га ‘від глебы; рачны нанос’, балг. дыял. сму́га ‘сцежка, след праз сенажаць або поле’. Прасл. *smuga/*smugъ ‘паласа, штрых, лінія’, ‘цёмная паласа на светлым фоне’ (Борысь, Etymologie, 219) роднаснае лат. smaugs ‘тонкі, стройны’, літ. sùsmauga ‘звужэнне’, ст.-ісл. smuga ‘паглыбленне, пралаз’, с.-в.-ням. sich smougen ‘туліцца’; гл. Фасмер, 3, 693 з літ-рай. Махэк₂ (562) ставіць пытанне аб магчымым раздзяленні значэнняў ‘паласа, лінія’ і ‘чорная пляма, паласа, бруд’. Шустар-Шэўц (1324–1325) аб’ядноўвае гэтыя значэнні і адносіць да і.-е. базы *(s)meu̯gh‑ ‘курыць’, зыходным пунктам для спецыялізацыі значэнняў было б ‘паласа, лінія, пляма, якая ўзнікла пад уздзеяннем цяпла, сонечнага свету і г. д.’. Борысь (563) узводзіць таксама да і.-е. *(s)meu̯g​h, але без дэфініцыі першаснага значэння праславянскага слова. Тады сюды ж і сму́глы (гл.), рус. сму́глый, укр. сму́глий, якія Фасмер (там жа) следам за Покарным (971) аддзяляе ад *smuga. Бярнар (Бълг. изсл., 341–342) узводзіць да кораня і.-е. *smeug‑/*(s)meuk‑, прадстаўленага ў ст.-слав. смъкати сѧ, што ад мъкнѫти ‘цягнуць, валачы’. Гл. таксама шмыгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)