няўдо́біца, -ы, ж. (разм.).

Зямля, малапрыгодная для пасеваў сельскагаспадарчых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўдо́біца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. няўдо́біца няўдо́біцы
Р. няўдо́біцы няўдо́біц
Д. няўдо́біцы няўдо́біцам
В. няўдо́біцу няўдо́біцы
Т. няўдо́біцай
няўдо́біцаю
няўдо́біцамі
М. няўдо́біцы няўдо́біцах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няўдо́біца ж., разг. (непригодная для возделывания земля) неудо́бь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўдо́біца, ‑ы, ж.

Зямля, малапрыгодная для пасеваў сельскагаспадарчых культур. Год на год не прыходзіцца: узяткі мёду залежаць ад таго, што расце на бліжніх палях і як родзяць травы на заросшай кустоўем няўдобіцы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўдо́біца Неўрадлівая зямля (БРС). Тое ж няўдобіе (Ветк., Лёзн., Слаўг.), няўдоба (Крыч., Рэч., Слаўг.), нявыдоба (Слаўг., Сміл. Шат.), неўдаба́ (Слаўг.), няўдобак (Ваўк. Сцяшк.).

ур. Няўдоба (балота) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Няўдобіе (луг) Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

абво́рак, ‑рка, м.

Разм. Месца на полі, якое кругом абворваецца; няўдобіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неудо́бь разг. непрыда́тная зямля́, няўдо́біца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нядо́брае ’нечысць, нячысцікі’ (Мат. Гом.), параўн. укр. недобрий ’чорт’. Табуізаваная назва, створаная з мэтай засцярогі; параўн. нячы́сты ’тс’. Сюды ж нядо́брыцца ’нездаровіцца, нядужыцца’ (жлоб., Жыв. сл.). Гл. добры, параўн. у прамым значэнні нядо́браняўдобіца’ (Сл. ЦРБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўдо́ба ’участак, непрыгодны для апрацоўкі’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Шатал., Сл. ЦРБ, Мат. Маг., Мат. Гом.), няўдоб, няўдобшчына, няўдо́бішча ’тс’ (Сцяшк.), няўдо́біца ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ, Яўс.), няўдобніца, няўдобшчына ’тс’ (Сл. ЦРБ), няўдобія ’тс’ (Сл. ПЗБ), няўдобства ’тс’ (Мат. Гом.). Да удоба, даба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ліка, пе́ляканяўдобіца’ (докш., бярэз., барыс., чэрв., Сл. ПЗБ), ’жоўты пясок’ (барыс., Яшк.), ’пясчаная неўрадлівая зямля’ (мін., докш., барыс., бярэз., чэрв., ЛА, 2), пеле́чына ’тс’ (валож., там жа), пяле́ка, пяле́чына ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 214), паходзіць з літ. pelė́kas ’шэры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)