саро́мецца, -еюся, -еешся, -еецца; незак.

1. Адчуваць сорам, няёмкасць за свае ўчынкі, паводзіны і пад.

С. расказаць пра сваю віну.

С. свайго бруднага адзення.

2. Бянтэжыцца, канфузіцца.

С. незнаёмых людзей.

С. пець.

Не трэба с. сваіх слёз.

|| зак. асаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца (да 1 знач.) і пасаро́мецца, -еюся, -еешся, -еецца.

Дзяцей бы пасаромелася!

Пасаромеўся позна званіць сябру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладжа́вы, ‑ая, ‑ае.

Які выглядае маладзей сваіх год. Адчуваючы няёмкасць, Казік нахмурыўся, і яго тонкі маладжавы твар стаў ненатуральна строгім, сур’ёзным. Краўчанка. На канапе злева сядзела .. [Надзіна] маці — маладжавая жанчына. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканфу́зіцца, ‑фужуся, ‑фузішся, ‑фузіцца; зак.

Адчуць няёмкасць, засаромецца, збянтэжыцца. [Міколка:] — А, здаецца ж, не малы ты ўжо, дзед, і трэба ж так... — То ж гэта не сляза, унуча, гэта радасць... — сканфузіўся дзед. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго.

Разм. Паставіць каго‑н. у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. Андрушка ўзяў з рук у Мацвея плуг. Яму цяпер было страшна асарамаціць сябе перад Мацвеем. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рознагало́сіца, ‑ы, ж.

Тое, што і рознагалоссе. У галаве мітусілася рознагалосіца гукаў, чутая ўдзень на полі. Мележ. Гарачая рознагалосіца пачуццяў — і няёмкасць, і гордасць, і патаемнае шчасце — зноў зашумела ў Алесевай галаве. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканфу́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сканфузіць.

2. у знач. прым. Які адчувае няёмкасць; збянтэжаны. Сканфужаны Ганецкі хавае грошы ў кішэню. Козел. // Які выражае стан няёмкасці, збянтэжанасці. Сканфужаны твар. Сканфужаны выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нело́вкость

1. (свойство, качество) няспры́тнасць, -ці ж.; няўме́ласць, -ці ж.; нязгра́бнасць, -ці ж.; няскла́днасць, -ці ж.; няёмкасць, -ці ж., нязру́чнасць, -ці ж., невыго́днасць, -ці ж.; няўда́чнасць, -ці ж., няўда́ласць, -ці ж.; нятра́пнасць, -ці ж.;

нело́вкость движе́ний нязгра́бнасць ру́хаў; см. нело́вкий;

2. (неудачный поступок) няёмкасць, -ці ж.; (промах) прама́шка, -кі ж.; няёмкі (няўда́лы) учы́нак;

допусти́ть ряд нело́вкостей дапусці́ць шэ́раг прама́шак (няўда́лых учы́нкаў);

3. (чувство стеснительности) няёмкасць, -ці ж., нязру́чнасць, -ці ж.; (смущение) збянтэ́жанасць, -ці ж.; (стыд) со́рам;

почу́вствовать нело́вкость адчу́ць няёмкасць (со́рам).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысаро́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прысароміць.

2. у знач. прым. Які адчувае сорам, няёмкасць. Міця падзякаваў, шуснуў з хаты. Прысаромлены, панылы, вяртаўся з мястэчка. Навуменка. Прысаромлены Гошка схаваўся за спіны таварышаў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няло́ўкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нялоўкага.

2. Пачуццё ніякаватасці, сораму; няёмкасць. Аграном глядзеў на.. [Язэпа] з той нялоўкасцю, з якой заўсёды здаровы глядзіць на хворага. Бядуля. Саханюк апусціў вочы, як бы пачуўшы нейкую нялоўкасць, а потым ускінуў іх на калегу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабаро́ць, ‑бару, ‑бораш, ‑бора; зак., каго-што.

1. Перамагчы праціўніка ў спартыўнай барацьбе. Пабароць вядомага барца.

2. Разм. Перамагчы якое‑н. пачуццё, стан і пад. Пабароць сон. □ Мужчына .. збянтэжыўся, але не адышоў ад жанчыны, загаварыў, быццам хочучы пабароць няёмкасць. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)