няё́мкасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. няё́мкасць
Р. няё́мкасці
Д. няё́мкасці
В. няё́мкасць
Т. няё́мкасцю
М. няё́мкасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няёмкасць ж.

1. (свойство, качество) неудо́бство ср., нело́вкость;

2. (неудачный поступок) нело́вкость;

3. (чувство стеснительности) нело́вкость;

адчува́ць н. пе́рад кім-не́будзь — чу́вствовать нело́вкость пе́ред ке́м-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няёмкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няёмкага. Я яшчэ раз адчуў няёмкасць, што не меў з сабой ніякіх гасцінцаў. Ермаловіч. Мікалай зразумеў гэтае: «Эх вы» і яму зрабілася сорамна. Ён дагнаў [Насцю] і паспрабаваў згладзіць няёмкасць жартам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няёмкі, -ая, -ае.

1. Такі, у якім нязручна быць, знаходзіцца.

Няёмкая поза.

2. Непрыемны, цяжкі.

Трапіць у няёмкае становішча.

3. Не зусім прыстойны, недазволены этыкай; недарэчны.

Няёмка (прысл.) умешвацца ў размову бацькоў.

|| наз. няёмкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфу́зіцца, -фу́жуся, -фу́зішся, -фу́зіцца; незак. (разм.).

Адчуваць няёмкасць; саромецца, бянтэжыцца.

К. на людзях.

|| зак. сканфу́зіцца, -фу́жуся, -фу́зішся, -фу́зіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сканфу́жанасць, ‑і, ж.

Стан сканфужанага; збянтэжанасць, няёмкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шакі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

Уст. Адчуваць няёмкасць, усхваляванасць ад якога‑н. учынку, выказвання, што парушае правілы прыстойнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неудо́бство ср.

1. нязру́чнасць, -ці ж.; (отсутствие удобств) невыго́да, -ды ж., невыго́днасць, -ці ж.;

2. (неловкость) няёмкасць, -ці ж.;

чу́вствовать неудо́бство пе́ред ке́м-л. адчува́ць няёмкасць пе́рад кім-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асаро́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.

Паставіць у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. [Патапавіч:] — Гэты мой сваток Саладуха асароміў усіх нас тым свінарнікам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфу́зіцца, ‑фужуся, ‑фузішся, ‑фузіцца; незак.

Прыходзіць у замяшанне, адчуваць няёмкасць; саромецца, бянтэжыцца. Дзяўчына слухала яго, чамусьці сама канфузілася і старалася хутчэй пайсці ад Казіка. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)