нябе́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да неба. З нябеснай вышыні далятала журботнае і стрыманае курлыканне жураўлёў. М. Ткачоў. Ганна Паўлаўна захаплялася нябесным блакітам, гарамі, якія так гарманічна зліваліся з чароўным светам тутэйшых раслін... Вірня. // Які знаходзіцца ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Нябесныя целы.
2. Які вывучаецца і прымяняецца ў астраноміі. Нябесны глобус.
3. Паводле рэлігійных уяўленняў — які знаходзіцца на небе. Нябесны рай.
4. Які мае колер неба; светла-блакітны. Нябесны колер.
5. перан. Цудоўны. Валя нахілілася галавой да рукі. І ўсмешка... усмешка нябесная заззяла на твары. Пестрак.
•••
Нябесная механіка гл. механіка.
Нябесны мерыдыян гл. мерыдыян.
Манна нябесная гл. манна.
Спадзявацца на манну нябесную гл. спадзявацца.
Царства нябеснае гл. царства.
Чакаць манны нябеснай гл. чакаць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прасто́ра, -ы, ж.
1. Адна з форм (поруч з часам) існавання матэрыі, якая бясконца развіваецца і характарызуецца працягласцю і аб’ёмам.
П. і час.
2. Працягласць, месца, неабмежаванае бачнымі памерамі.
Нябесная п.
3. Свабодны прамежак паміж чым-н., месца, дзе што-н. змяшчаецца.
Свабодная п. паміж сцяной і сталом.
|| прым. прасто́равы, -ая, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
хля́би мн., уст., поэт., ед.; хля́бь бе́здань, -ні ж., про́рва, -вы ж.;
◊
хля́би небе́сные разве́рзлись шутл. бе́здань нябе́сная раскры́лася.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
меха́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.
1. Раздзел фізікі аб руху цел у прасторы і сілах, якія выклікаюць гэты рух.
Тэарэтычная м.
2. Галіна тэхнікі, што займаецца пытаннямі прымянення вучэння пра рух і сілы для вырашэння практычных задач.
Прыкладная м.
3. перан. Складаная будова, сутнасць чаго-н. (разм.).
Хітрая м.
○
Нябесная механіка — раздзел астраноміі, які вывучае рух нябесных цел Сонечнай сістэмы.
|| прым. механі́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
М. рух.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
паўша́р’е, ‑я, н.
1. Палавіна геаметрычнага шара.
2. Тое, што мае форму палавіны шара. А з вачэй — двух вялізных паўшар’яў — Слёзы буйнымі падалі слівамі. Лойка.
3. Адна з палавін, на якія ўмоўна падзяляецца зямны шар і нябесная сфера. Паўночнае паўшар’е. Паўднёвае паўшар’е.
•••
Паўшар’і галаўнога мозга — дзве часткі вялікага мозга ў чалавека і некаторых жывёл.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Мігда́л, мікда́ль, мікда́ліна, мігда́лік, мігда́лы ’міндаль (дрэва і плады)’, ’нябесная манна’, ’прысмакі, ласункі’ (Нас., Дун.-Марц.; гродз., Сцяшк. Сл.; слуц., Жыв. сл.; паўд.-усх., КЭС), ст.-бел. микгдалъ, мигдалъ ’міндаль’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. migdał ’тс’, якое з лац. amygdalum < ст.-грэч. ἀμύγδαλος, ἀμυγδάλη, άμυγδάλιον, — апошнія з семіцкіх моў (Булыка, Лекс. запазыч., 148; Кюнэ, Poln., 77; Фасмер, 2, 623; ЕСУМ, 3, 457).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ма́нна, ‑ы, ж.
1. Ежа, якая, паводле біблейскага падання, сыпалася з неба яўрэям у час іх вандравання па пустыні.
2. Спец. Застыўшы сок некаторых раслін, прыгодны для ежы і для лякарства.
3. Разм. Тое, што і манныя крупы (гл. манны).
•••
Манна з неба не сыплецца — дарам нічога не прыходзіцца.
Манна нябесная — што‑н. нечаканае, дарэмнае.
Спадзявацца на манну нябесную гл. спадзявацца.
Чакаць манны нябеснай гл. чакаць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ма́нна 1 ’ежа’, таксама ў выразе: манна нябесная (біблейскі, (разм.), ’манныя крупы’ (ТСБМ, смарг., Сл. ПЗБ). Укр. манна (небесна) ’тс’, рус. манна ’манна нябесная’, ст.-рус. мана, манна, маньна ’манна’, ст.-слав. ман(ъ)на; маньна (Пацлава, Paleoslov., 120). З грэч. μάννα ’ежа’, якое з арам. mannā́ ’дар, ежа’. У зах.-слав. мовах mana, manna з с.-лац. manna, якое таксама з грэч. мовы. Разглядаючы італ. manna Бацісці–Алесьё (3, 2351), дапускаюць, што біблейская манна суадносіцца з раслінай Lecanora esculenta (гл. манна 2).
Ма́нна 2 ’маннік наплываючы, Glyceria fluitans (L.) R. Br.’, ’застылы сок гэтай і некаторых іншых раслін’ (маг., Кіс.; ТСБМ). Укр. манна, манна трава, маннова трава, польск. manna, mannianka, słodycz ’маннік’, чэш. manna, польск. manna samorodna ’расічка, Digitaria, рус. манна, славац. manna jeḋla ’манна ядомая, Lecanora esculenta’ і інш. — да прасл. mana (гл. мані́цы). Раней у жыцці старажытных славян (на Беларусі нават і ў XIX ст.) маннік шырока выкарыстоўваўся ў ежы ў выглядзе каш, а з застылага соку, які збіралі перад узыходам сонца, рабілі напіткі («мяды»), параўн. рус. мёд из манны (Махэк, Jména rostl., 280 і 294).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
не́ба, -а, мн. нябёсы, нябёс і нябёсаў, н.
Уся бачная над Зямлёй прастора ў форме купала.
На небе.
◊
Быць на сёмым небе — перажываць, адчуваць вялікую радасць.
Пад адкрытым небам — не ў памяшканні.
Трапіць пальцам у неба (разм., жарт.) — сказаць што-н. неўпапад, недарэчы.
Узнесці да неба — непамерна расхваліць каго-, што-н.
Як гром з яснага неба — раптоўна, зусім нечакана.
Як з неба зваліўся (разм.) —
1) нечакана з’явіўся; раптоўна здарыўся;
2) не разумее таго, што адбываецца навокал.
Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.
|| прым. нябе́сны, -ая, -ае.
Н. купал.
Нябесная вышыня.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
меха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
1. Раздзел фізікі, які вывучае законы перамяшчэння цел у прыродзе. Механіка ў больш шырокім або вузкім сэнсе слова ведае толькі колькасці, яна аперыруе хуткасцямі і масамі і, у лепшым выпадку, аб’ёмамі. Энгельс. // Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае пытанні скарыстання вучэння аб руху і сілах для практычных задач. Прыкладная механіка.
2. Разм. Тое, што і механізм (у 1 знач.). Механіка гэтага ўзрыва[льніка] была даволі простая. Карпюк.
3. перан. Складаная сутнасць, будова чаго‑н. Механіка рэвалюцыі. // Разм. Аб якім‑н. хітрым, замаскіраваным ўчынку.
•••
Квантавая механіка — тэорыя механічных працэсаў з удзелам мікрачасцінак.
Нябесная механіка — раздзел астрапоміі, які вывучае рух нябесных цел.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)