гнілы́, -а́я, -о́е.

1. Сапсаваны гніеннем, спарахнелы, затхлы.

Гнілая салома.

Гнілая вада.

2. Сыры, дажджлівы.

Гнілая восень.

3. перан. Непрыгодны, нездаровы.

Г. настрой.

|| наз. гні́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрацава́ны, -ая, -ае (спец.).

1. Які стаў непрыгодны ў працэсе працяглай работы; зношаны.

2. Які страціў сілы, здароўе ад непамернай работы; змарнелы, змучаны; стомлены, натруджаны.

|| наз. спрацава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валя́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які ляжыць без ужытку, нікому не патрэбны; непрыгодны, заваляшчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадыхо́дзячы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які не падыходзіць, не адпавядае каму‑, чаму‑н.; непрыгодны. Непадыходзячыя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

него́дный

1. непрыго́дны, непрыда́тны, дрэ́нны; (неспособный — о человеке) разг. нязда́тны;

него́дный рабо́тник дрэ́нны (нязда́тны) рабо́тнік;

него́дный к вое́нной слу́жбе непрыго́дны (непрыда́тны) да вайско́вай слу́жбы;

него́дный к употребле́нию непрыго́дны (непрыда́тны) да ўжы́тку (ужыва́ння);

него́дный для питья́ непрыго́дны (непрыда́тны) для піцця́;

2. (низкий, бессовестный) няго́дны, пага́ны;

него́дный челове́к няго́дны (пага́ны) чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Псюк ’стары; лядашчы чалавек’; ’стары грыб’ (Нас.). Вытворнае ад псець (гл.); першапачаткова, відаць, ’непрыгодны; ні да чаго не варты’, параўн. чэш. psák ’неядомы грыб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязго́дны ’непатрэбны, лішні; непрыгодны па стану здароўя, выбракаваны’ (Сл. ПЗБ). Да го́дны ’прыдатны, прыгодны’, з пачатковым комплексам няз‑ (< не + з), параўн. нязго́ршы, нязг̌арны і пад. Аднак не выключана непасрэднае ўтварэнне ад зго́дны ’прыдатны для ўжывання’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

него́жий непрыго́дны, дрэ́нны;

на тебе́, бо́же, что мне (нам) него́же погов. на табе́, бо́жа, што мне (нам) няго́жа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Негадзя́й ’нягоднік, паганец’ (Ян.), негодзя́й ’няздольны да працы, ні да чаго не варты чалавек; гультай, нягоднік’, негодзя́йка ’няздатная да працы, няўмелая жанчына’ (ТС), неґаджа́й (ніґаджай) ’неахайны чалавек’ (Сцяц.), укр. негодя́й ’няварты, няздольны да дзеяння чалавек’, рус. негодя́й ’няздольны для справы чалавек; гультай’. Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. не гадзіцца (негодзицьца, Нас.) ’быць непрыгодным’, негадзі́вынепрыгодны’ (Некр.), негадзя́вы, негадзя́шчы ’паганы; непрыдатны’ (Сл. ПЗБ), ’няздатны; непрывабны, непрыгодны; нядобры, паганы’ (Ян.), ’няздольны да працы, слабы’ (ТС), не́гадзь ’няздольны чалавек’ (Растарг.). Суфіксацыя, як у валача́й ’валацуга’ і пад. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23, а таксама Львоў, РР, 1969, 4, 100–101). Гл. нягоднік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрыда́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і непрыгодны. Палавіна .. [зямлянак] выглядала непрыдатнымі да жылля — без нар, з праваламі ў стрэхах-насыпах. Пестрак. Меліяратары загацілі рэчку на забалочаных непрыдатных землях, дзякуючы чаму ўзровень вады невялікай сажалкі падымецца на два метры. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)