бе́жанскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бежанцаў. Рыпучыя колы бежанскай фурманкі мелюць жарству дарогі, якая вядзе немаведама куды. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нітве́дама ’немаведама’ (мядз., Нар. словатв.). Відаць, з нет (гл.) і ведама (гл. ведаць); пачатак слова — вынік кантамінацыі нет-Хні > ніт
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перапало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Вельмі моцна спалохацца, напалохацца. Усе [людзі] да таго перапалохаліся, што.. немаведама куды пахаваліся... Чарот. Хлапчук перапалохаўся і не ведаў, што гаварыць. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Не́ўма 1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.
Неўма 2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Немазна́ць ’немаведама’: Немазнаць што там робяць (Ян.). Хутчэй за ўсё ў выніку субстытуцыі (падмены) другога элемента ў спалучэнні немавесць дзеясловам знаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўга́дніна (неўгадніна) ’нешта недарэчнае’ (свісл., Сл. ПЗБ), сюды ж неўгаднік ’абманшчык’ (там жа), нывгадь ’немаведама’ (Сл. Брэс.). Да угадаць, гадаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Немаве́сць, немове́сць ’немаведама’ (ТС), нэмові́сты ’тс’ (пін., Нар. лекс.). Параўн. у спалучэнні нема́ ве́сці ’тс’ (ТС), да весць ’паведамленне, слых, чутка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Німала́ду ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), ’невядома’ (Янк. 1). Відаць, з пяла ладу, параўн. ніўлад ’не так, як трэба’ (Сл. ПЗБ). Гл. лад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няве́тліва,
1. Прысл. да няветлівы.
2. безас. у знач. вык. Нетактоўна, непрыстойна. Трэба было [Веры] ісці ў сваю бакоўку, там усялякай работы немаведама колькі, але няветліва пакідаць адну госцю. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панапрыбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
Разм. Напрыбаўляць да чаго‑н. у вялікай колькасці. — [Парэчкус] перачытаў усё ад слова да слова маім бацькам і, мала таго, яшчэ панапрыбаўляў немаведама чаго. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)