немаве́дама

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
немаве́дама - -

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

немаве́дама, прысл. (у спалучэнні са словамі «што», «як», «адкуль», «куды» і пад.).

Невядома, незразумела.

Заехаць н. куды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немаве́дама нареч. неве́сть, неизве́стно, неве́домо;

нагавары́ў н. чаго́ — наговори́л неве́сть (неизве́стно, неве́домо) чего́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

немаве́дама, прысл. (у спалучэнні са словамі «што», «як», «адкуль», «куды» і пад.).

Невядома, незразумела. Такі адказны момант, а інжынер, якому даручана важнейшая справа, знаходзіцца немаведама дзе. Шыцік. Рыпучыя колы бежанскай фурманкі мелюць жарству дарогі, якая вядзе немаведама куды. Сабаленка. Шафёр немаведама чаму даў сігнал, ды такі рэзкі, што Карл.. ад нечаканасці шарахнуўся ўбок. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немаве́дама прысл.:

немаве́дама што [дзе, куды, які́, хто, ко́лькі і г. д] wer weiß; weiß der Téufel, weiß der Kúckuck [was, wo, wohín, welch, wer, wie viel usw]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Немаве́дама ’невядома’ (Сл. ПЗБ), німаве́дама ’тс’ (Янк. 1; бых., Янк. Мат.; Бяльк.). У Насовіча яшчэ як спалучэнне няма́ ве́дама, дзе ве́дама (вѣдомо) ’паведамленне’, да ве́даць. Той жа дзеяслоўны корань прадстаўлены ў німаве́д ’невядома’ (рэч., Карскі 2–3, 78), немове́дкі, немове́дзь ’тс’ (ТС), нымови́дь ’невядома, надта, неверагодна, страх, цуд’ (Клім.; кобр., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неве́сть нареч., прост. немаве́дама, невядо́ма;

наговори́л неве́сть чего́ нагавары́ў немаве́дама (невядо́ма) чаго́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неве́домо нареч., разг. невядо́ма, немаве́дама;

неве́домо кто (что, како́й, как, куда́) невядо́ма (немаве́дама) хто (што, які́, як, куды́);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wúnder adv немаве́дама;

er glaubt ~ was getán zu háben яму́ здае́цца, бы́ццам ён немаве́дама што зрабі́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

наказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; зак., каму і без дап.

1. Паведаміць каму-н. аб чым-н. праз каго-н.

Н. праз знаёмых.

2. Даць наказ, даручэнне.

Доктар наказаў сачыць за раненым.

3. Нагаварыць, сказаць многа чаго-н. (разм.).

Прабачце, наказаў вам немаведама колькі навін.

|| незак. нака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)