неправаме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае законных падстаў, які робіцца не па праву; незаконны. Неправамерныя прэтэнзіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантраба́нда, -ы, ДМ -дзе, ж.
Незаконны тайны правоз або перанос праз дзяржаўную граніцу абкладзеных пошлінай або забароненых тавараў каштоўнасцей і інш., а таксама тавары, перапраўленыя такім спосабам.
К. наркотыкаў.
|| прым. кантраба́ндны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́вы, -ая, -ае.
1. Размешчаны з боку левай рукі, па левы бок.
Л. бераг.
2. Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя.
Газеты левага кірунку.
3. Пабочны або незаконны ці атрыманы нелегальным шляхам (пра заробак, тавар і інш.).
Л. рэйс.
Левыя грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ляўком ’збоку дарогі’ (смарг., Сцяшк. Сл.) па форме, як і маўчком (тв. скл. назоўніка). Да ле́вы (гл.), параўн. укр. ’адваротны бок вышыўкі’, ’нелегальны, незаконны’, тое ж польск. lewy ’адваротны бок сукна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пада́так, ‑тку, м.
1. Абавязковы збор з прадпрыемстваў і насельніцтва, які вызначаецца дзяржавай. Падаходны падатак. □ Зняў сельсавет незаконны падатак на ўдаву, хворую жанчыну. Васілевіч.
2. Тое, што і паборы.
•••
Ускосныя падаткі — падаткі, якія ўключаюцца ў прадажную цану тавару; акцыз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліхатня́ ’дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр. лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́ти ’праклінаць, клясці’, рус. урал., сіб., амур. лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал. лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус. лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск. lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж. lichoćić ’займацца ліхвярствам’, чэш. lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац. lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл. lixotiti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)