Няхо́та ’неахвота, нежаданне’ (Жд. 2, Яўс., Юрч., Мат. Гом.). Ад не хацець (гл.), параўн. няхдццю ’без ахвоты’ (Юрч. НВС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непадпара́дкаванне, ‑я, н.

Адмаўленне або нежаданне падпарадкавацца каму‑, чаму‑н. [Ляшчэня] абвінаваціў Паходню ў непадпарадкаванні дырэктывам, у парушэнні дзяржаўнай дысцыпліны. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адна́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Прымусіць адвыкнуць ад чаго‑н.; адвучыць ад якой‑н. звычкі, схільнасці і пад. // Выклікаць нежаданне хадзіць куды‑н., перашкодзіць мець сувязь з кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недахачу́, недохочу ’ўволю, удосталь’ (ТС). Хутчэй за ўсё ў выніку перастаноўкі (метатэзы) адмоўя і прыназоўніка ў спалучэнні *до не хочу (1‑я ас. адз. л. ад хацець), параўн. до нёхоця ’да адвалу’ пры нёхоцьнежаданне, неахвота’, і універбізацыі ўсяго спалучэння ў якасці прыслоўя, пры гэтым магчымы ўплыў распаўсюджанага прыставачнага комплекса неда- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ціпу́н, ‑а, м.

Хвароба птушак — храсткаваты нараст на канцы языка.

•••

Ціпун на язык каму — нядобрае нежаданне таму, хто сказаў што‑н. непрыемнае, непажаданае. [Мігуцкі:] Пакуль вы надумаецеся, дык немец сцапае вас, як курапатку. [Ганна Якаўлеўна:] Ціпун вам на язык! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыма́нне, ‑я, н.

Немагчымасць або нежаданне прыняць, прызнаць што‑н., пагадзіцца з чым‑н. (пра думкі, погляды, прынцыпы і пад.). Герой яго [Марціновіча] апавяданняў — чалавек шчодрай душы, унутрана багаты, высакародны, паслядоўны ў сваім непрыманні мяшчанскай маралі і філасофіі эгаізму. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаслушэ́нства, ‑а, н.

Нежаданне або адмаўленне слухацца, слухаць каго‑н. Непаслушэнства дзяцей. □ Непаслушэнства ўнука, а тым больш заступніцтва за яго чужога чалавека, зусім раззлавалі гаспадыню. Пальчэўскі. // Адмаўленне падпарадкавацца каму‑н. Клямт адчуваў, як сярод.. [салдат] пашыраецца дух непаслушэнства і абыякавасці да начальства. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найле́пшы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы лепшы. Рэч найлепшай якасці. □ Розум — найлепшае багацце. Прыказка.

2. у знач. наз. найле́пшае, ‑ага, н. Самае лепшае. Марыць аб найлепшым. □ Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, ператвараць яе паводле сваіх уяўленняў аб найлепшым. Карпаў.

•••

Усяго найлепшага — развітальнае нежаданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэх, граху́ і грэ́ху, Т грахо́м і грэ́хам, мн. грахі́, -о́ў, м.

1. У веруючых: парушэнне правіл рэлігійнай маралі.

2. перан. Заганны ўчынак.

Грахі мінулых дзён.

3. у знач. вык. Грэшна, нядобра (разм.).

Г. так гаварыць.

Далей ад граху (разм.) — пра нежаданне ўцягвацца ў непрыемную гісторыю.

З грахом папалам (разм.) — з вялікімі цяжкасцямі.

І смех і грэх (разм.) — і смешна, і сумна.

Няма чаго граху таіць (разм.) — трэба прызнацца.

Як на грэх (разм.) — як на зло, на няшчасце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адплява́цца, ‑плююся, ‑плюешся, ‑плюецца; ‑плюёмся, ‑плюяцеся; зак.

1. Плюючы, ачысціць рот ад чаго‑н. [Аўдзей:] — Учора павёў.. [кабылу] да калодзежа.., а яна як вырвецца з маіх рук ды як капане заднімі нагамі, дык увесь твар мне заляпіла, ледзь адпляваўся. Кулакоўскі.

2. перан. Сплёўваючы, выказаць агіду да чаго‑н., нежаданне мець з кім‑н. справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)