ка́са, -ы, мн. -ы, кас, ж.

1. Аддзяленне ў банку і іншых установах, дзе праводзяцца грашовыя аперацыі; памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне.

Разлічыцца ў касе.

Білетная к.

Магазінная к.

2. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства.

Здаць касу.

3. Апарат, на якім адціскаюцца квіткі з указаннем атрыманай сумы, а таксама кабінка, месца, дзе знаходзіцца гэты апарат і работнік, які яго абслугоўвае.

Выбіць у касе булку хлеба.

4. У друкарскай справе: скрынка з наборам друкарскага шрыфту (уст.).

Наборная к.

|| прым. ка́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ісці́зна ’справядлівая справа, справядлівы іск, сапраўдная прыналежнасць’ (Нас.). Ст.-бел. истизнанаяўныя грошы, наогул наяўнасць чаго-н.’ (Гарб.), ’уласнасць’ (1547 г., Булыка, Лекс. запазыч., 78) запазычана са ст.-польск. iścizna ’капітал, наяўнасць, уласнасць; істотная праўда, рэчаіснасць’. З польскага таксама ўкр. исти́зна ’сапраўдная сума’ (Жэлях.). Слаўскі (1, 472) лічыць паўн.-слав. утварэннем з суф. ‑izna ад *jьstъ (гл. існы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нали́чность

1. ная́ўнасць, -ці ж.; (присутствие) прысу́тнасць, -ці ж.;

2. (о деньгах) ная́ўнасць, -ці ж.; (наличие) гато́ўка, -кі ж., ная́ўныя гро́шы;

в нали́чности име́ются сто рубле́й гато́ўкі (ная́ўных гро́шай) сто рублёў;

де́нежная нали́чность грашо́вая ная́ўнасць;

ка́ссовая нали́чность ка́савая ная́ўнасць;

отда́л всю свою́ нали́чность адда́ў усю́ сваю́ гато́ўку (усе́ свае́ ная́ўныя гро́шы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

име́ющийся які́ (што) ёсць; (наличный) ная́ўны; (существующий) існую́чы;

несмотря́ на име́ющиеся недоста́тки нягле́дзячы на недахо́пы, які́я ёсць;

име́ющиеся фа́кты подтвержда́ют ная́ўныя (існую́чыя) фа́кты пацвярджа́юць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нага́та ’старажытная грашовая адзінка’ (Рабцэвіч), параўн. ст.-бел. у Летапісе Аўрамкі XV ст.: по двѣ нагатѣ (Карскі 2–3, 106), ст.-рус. ногата. Выводзяць з кыпч. тур. naktнаяўныя грошы’, крым.-тат. naxt ад араб. naḳd ’дробныя грошы’; аднак не выключана і мясцовае ўтварэнне ад мяркуемага *нагата ’сабаліная шкурка з чатырма нагамі’ вытворнага ад нага́, параўн. бел. нога́ты ’з доўгімі нагамі’ (ТС), што характэрна для ўсх.-слав. назваў грошай; гл. Кіпарскі, ВЯ, 1956, № 5, 135; Фасмер, 3, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прынале́жнасць, ‑і, ж.

1. Уваходжанне ў склад чаго‑н., дачыненне да чаго‑н. Нацыянальная прыналежнасць. □ Праўда, ад мундзіра застаўся толькі пакрой і матэрыя, усе ж адзнакі яго прыналежнасці да катэгорыі мундзіраў польскіх вайскоўцам — каўнер, гузікі з белымі арламі — дзед Талаш павыпорваў. Колас. [Надзя:] — І ўсіх [людзей] будзе аб’ядноўваць прыналежнасць да адной партыі, партыі камунізма. Лынькоў.

2. Неад’емная ўласцівасць, прыкмета чаго‑н. У п’есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош. Наяўныя ў ранніх беларускіх пісьмовых помніках царкоўнаславянізмы былі амаль выключна прыналежнасцю кніжнай пісьмовай мовы. Жураўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

де́ньги гро́шы, -шай ед. нет;

нали́чные де́ньги ная́ўныя гро́шы; гато́ўка;

ни за каки́е де́ньги ні за які́я гро́шы;

быть при деньга́х мець гро́шы, быць пры граша́х;

бе́шеные де́ньги шалёныя гро́шы;

броса́ть де́ньги на ве́тер кі́даць гро́шы на ве́цер.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім‑, чым‑н., прадаставіўшы кожнаму пэўную частку. Міша загадаў размеркаваць наяўныя запасы не менш як на тыдзень. Новікаў. // Вызначыць месцы для каго‑н., размясціць, расставіць дзе‑н.; паслаць куды‑н. Размеркаваць студэнтаў-выпускнікоў. □ Падрыхтавалі [партызаны] пазіцыю, размеркавалі на ёй байцоў, заняўшы два бакі дарогі. Колас. Раненых размяркуем па сёлах у сваіх людзей. Няхай. // Раздзяліць на групы, разрады, катэгорыі па якіх‑н. адметных рысах. Размеркаваць мінералы па групах.

2. Вызначыць паслядоўнасць чаго‑н., размясціць у якой‑н. паслядоўнасці. — Міленькі, Андрэй Пятровіч, навучыце ж мяне, як жа размеркаваць работу так, каб можна было добра весці яе. Колас.

3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць. У сваіх планах цётка даўно размеркавала, колькі кватарантаў можна змясціць у разгароджанай прыбудоўцы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́сціна ’праўда’ (ТСБМ, Бяльк.), ’пазыка без працэнтных нарашчэнняў або сума чыстага падатку без пені’ (Бяльк.), ’ісцінны, сапраўдны доўг’ (Шат.), истина ’чысты капітал’ (Шн., 2, 403), и́сцинна ’праўда’, ’сапраўдная колькасць чаго-н. узятага ці пазычанага’ (Нас.). Рус. и́стина ’праўда’, дыял. и́стинникнаяўныя грошы, капітал’, ’першапачатковая сума крэдыту без працэнтаў’, укр. їстина ’капітал, асноўны капітал’, ’ісціна’ (Грынч.), польск. iścina ’сапраўднасць, сутнасць’, ’уласнасць’, ’наяўнасць’, чэш. jistina ’наяўнасць, капітал’, славац. istina ’тс’, славен. îstina ’праўда’, ’асноўны капітал’, серб.-харв. и̏стина ’праўда’, балг. и́стина ’тс’, макед. истина ’тс’. Ст.-слав. истина ’праўда, сапраўднасць’, ’дакладнасць’, ст.-рус. истина, истинна ’праўда’, ’сапраўднасць’, ’справядлівасць’, ’сапраўдная колькасць тавараў, грошай (без прыбытку)’, ст.-бел. истина ’праўда’. Прасл. вытворнае з суф. ‑ina (Мейе, Études, 450–452) ад *jьstъ (гл. існы). Трубачоў, Эт. сл., 8, 242; Фасмер, 2, 142; Слаўскі, 1, 472 (семантычны пераход ’правільнасць, праўда’ → ’рэч правільная, сапраўдная, істотная, галоўная, якая забяспечвае’; параўн. лац. capitalis ’галоўны’ — капітал); Шанскі, 2, I, 131 (запазычанне са ст.-слав.). Няма падстаў лічыць бел. слова запазычаным з рускай (як Крукоўскі, Уплыў, 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́са, ‑ы, ж.

1. Аддзяленне ва ўстановах, прадпрыемствах для прыёму, зберажэння і выдачы грошай і грашовых папер, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне. Білетная каса. Магазінная каса. Разлічыцца ў касе. // Розныя крэдытныя ўстановы, арганізацыі, якія займаюцца галоўным чынам прыёмам і выдачай грошай. Ашчадная каса.

2. Скрынка, шафа для захоўвання грошай, каштоўных папер і інш. Дастаць грошы з касы. // Апарат для збору выручкі на гарадскім транспарце, які працуе без кандуктараў.

3. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства. Прыняць касу. □ Сёлета за садавіну і лён паклалі панежычане ў калгасную касу ні мала, ні многа, а кругленькую суму — мільён рублёў! Краўчанка.

4. У друкарскай справе — скрынка, раздзеленая на ячэйкі, са шрыфтам для набору. Наборчая каса.

•••

Каса ўзаемадапамогі — добраахвотнае аб’яднанне членаў прафсаюза на прадпрыемстве, ва ўстанове і інш. для ўзаемнай матэрыяльнай дапамогі.

[Іт. cassa.]

каса́ 1, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Доўгія заплеценыя валасы. Насіць косы. Заплятаць косы. □ Аж да пят тугія косы ў дзяўчыны той дзівоснай. Дубоўка. Каса — дзявочая краса. З нар.

каса́ 2, ‑ы; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для зразання травы, збожжа і інш. Каса не косіць — каса брые.., Бо ў дзядзькі рукі залатыя. Колас. Каса роўна і гладка хадзіла ў Цімохавых руках, выядала траву да голай зямлі. Капыловіч.

•••

Ісці ў касе гл. ісці.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Хоць касою касі гл. касіць ​1.

каса́ 3, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

1. Доўгая вузкая мель, якая ідзе ад берага; мыс. Пасоўваючыся ўніз па плыні, мы абмінулі вялікую пясчаную касу паміж асноўным рэчышчам і рукавом. В. Вольскі.

2. Вузкая паласа чаго‑н. [Партызаны] прайшлі просеку і, абмінуўшы невялічкі палетак, без развагі падаліся далей, да лясной касы. М. Ткачоў.

каса́ 4, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Разм. Селязёнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)