ная́ўны, -ая, -ае.

1. Які ёсць у наяўнасці.

2. у знач. наз. ная́ўныя, -ых. Грошы, якія ёсць у наяўнасці.

Прадаваць за наяўныя.

Наяўны разлік — разлік грашыма, якія маюцца ў наяўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ная́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ная́ўны ная́ўная ная́ўнае ная́ўныя
Р. ная́ўнага ная́ўнай
ная́ўнае
ная́ўнага ная́ўных
Д. ная́ўнаму ная́ўнай ная́ўнаму ная́ўным
В. ная́ўны (неадуш.)
ная́ўнага (адуш.)
ная́ўную ная́ўнае ная́ўныя (неадуш.)
ная́ўных (адуш.)
Т. ная́ўным ная́ўнай
ная́ўнаю
ная́ўным ная́ўнымі
М. ная́ўным ная́ўнай ная́ўным ная́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гато́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (разм.).

Наяўныя грошы.

Заплаціў пяць тысяч гатоўкаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лікві́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныя грошы. Ліквідныя сродкі.

[Ад лац. liquidus — рэдкі, цякучы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Разм. Наяўныя, назапашаныя грошы. — Тварыцкі, кажа, бедніцца і стогне, а каня адразу купіў. Нейкую, відаць, гатоўку мае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ная́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ёсць у наяўнасці. Маёру прыйшлося ўвесці ў бой усе наяўныя сілы палка. Гурскі. Клопікаў прычапіўся быў да кнігі, не сыходзілася наяўная колькасць хворых з запісамі па кнізе. Лынькоў. // у знач. наз. ная́ўныя, ‑ых. Грошы, якія ёсць у наяўнасці. Усе гарадскія гандляры расчынілі дзверы сваіх устаноў — калі ласка, бяры, як хочаш: наяўнымі, у крэдыт і нават дарма. Быкаў.

•••

Наяўны разлік гл. разлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстага́н, ‑у, м.

Разм. Наяўныя грошы. Хто тут — Мядзведзь, а хто — Цыган, Што заграбае чыстаган, Не цяжка дагадацца: Вы гляньце цераз акіян — На іх «свабоднае» мастацтва. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нали́чный ная́ўны; (присутствующий) прысу́тны;

за нали́чный расчёт, за нали́чные де́ньги за гато́ўку (за ная́ўныя гро́шы);

нали́чные де́ньги гато́ўка (ная́ўныя гро́шы);

нали́чный капита́л ная́ўны капіта́л;

нали́чный расчёт ная́ўны разлі́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нали́чные мн., сущ. гато́ўка, -кі ж.;

покупа́ть на нали́чные купля́ць за гато́ўку (за ная́ўныя гро́шы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

І́ста ’асноўны капітал’ (Гарэц.), ’сутнасць’ (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. дыял. і уст. и́сто, и́стоенаяўныя грошы, капітал’, укр. дыял. і́сте, і́ста ’капітал, асноўны капітал’. Ст.-рус. исто ’капітал, сума займа’, истое ’сума займа’ ў «Рускай праўдзе». Ад *jьstъ (гл. існы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)