наса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. насаджваць ​2 — насадзіць ​2 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наса́джвацца I несов.

1. наса́живаться;

2. страд. наса́живаться; сажа́ться; см. наса́джваць I

наса́джвацца II несов., страд. наса́живаться; см. наса́джваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бюракратызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Насадзіць (насаджваць) бюракратызм (у 1 знач.); рабіць бюракратычным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́снік, ‑а, м.

Майстар, які вырабляе колы, калёсы. Калеснік канчаў насаджваць спіцы, і каваль не замарудзіў з нацяжкай шыны. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніза́ць, ніжу́, ні́жаш, ні́жа; ніжы́; ні́заны; незак., што.

1. Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад.

Н. пацеркі.

Н. грыбы.

2. перан. Пранізваць, працінаць наскрозь.

|| зак. наніза́ць, -ніжу́, -ні́жаш, -ні́жа; -ніжы́; -ні́заны.

|| наз. ніза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашпи́ливать несов.

1. (прикалывать шпилькой, булавкой) прышпі́льваць;

нашпи́ливать бант на шля́пу прышпі́льваць бант да капелюша́;

2. (накалывать, насаживать на что-л. остроконечное) нако́лваць, наса́джваць;

нашпи́ливать жука́ на крючо́к нако́лваць (наса́джваць) жука́ на кручо́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Настрамі́ць (настромі́ць) ’неакуратна налажыць, накідаць абы-як’ (ТС), настрамя́шыць ’скласці абы-як’ (клецк., Жыв. сл.), ’падняць, задраць’ (любан., Жыв. сл.), параўн. палес. настромля́ть вощи́нунасаджваць вашчыну на крыжавіну для прываблівання пчол’ (Анох.), укр. настроми́ти ’наткнуць’. Гл. стром, страмля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насажда́ть несов. наса́джваць; (укоренять) укараня́ць; (вводить) заво́дзіць, уво́дзіць; (распространять) пашыра́ць, распаўсю́джваць;

насажда́ть нау́ки, культу́ру, иде́и укараня́ць (пашыра́ць) наву́кі, культу́ру, ідэ́і;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наворашнік ’шкло ад газавай лямпы’ (беласт., «Ніва», 24 чэрв. 1979 г.). Хутчэй за ўсё ад навірицьнасаджваць, насоўваць’, параўн. аўраць (гл.), што ў сваю чаргу узыходзяць да праславянскага ітэратыўнага дзеяслова *verati/*virati (гл. Варбат, ОЛА, 1981, 281), параўн. рус. пск., наўг. вирать, верать ’соваць, усоўваць’, балг. ера ’тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замару́дзіць, ‑руджу, ‑рудзіш, ‑рудзіць; зак.

1. што. Зрабіць больш павольным, марудным, паменшыць скорасць чаго‑н. Замарудзіць крок. □ Цягнік якраз замарудзіў хаду каля паўстанка. Хадкевіч.

2. без дап., з інф. або з чым. (звычайна з адмоўем). Затрымацца, прыпазніцца. Калеснік канчаў насаджваць спіцы, і каваль не замарудзіў з нацяжкай шыны. Пальчэўскі. Сцёпа, вядома, не замарудзіў прынесці кніжку, чым яшчэ больш узрадаваў дзядзьку Мікалая. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)