напя́цца, -пну́ся, -пне́шся, -пне́цца; -пнёмся, -пняце́ся, -пну́цца; -пя́ўся, -пя́лася; -пні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць тугім, нацягнуцца.

Трос напяўся.

Мускулы напяліся.

2. Сабраўшы ўсе фізічныя сілы, напружыцца.

|| незак. напіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напру́жвацца несов.

1. на-пряга́ться; см. напру́жыцца;

2. страд. напряга́ться; см. напру́жваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напря́чься напру́жыцца, напя́цца, напну́цца, мног. панапіна́цца; (натянуться) нацягну́цца; (натужиться) нату́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пруціцца, ‑пручуся, ‑пруцішся, ‑пруціцца; зак.

Разм.

1. Выпраміцца, напружыцца. Рыбіна выпруцілася і выскачыла з сеткі.

2. Груб. Памерці; здохнуць. — Найшла ў двор, каб ты выпруцілася, — крыкнула не сваім голасам на свінню дзяўчынка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скараці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́ціцца; зак.

1. Стаць кароткім або больш кароткім.

У жніўні дні скараціліся.

2. Зменшыцца колькасна або па велічыні, у аб’ёме.

Зарплата скарацілася.

3. Пра мышцы: напружыцца, сціснуцца, зменшыцца па велічыні, у аб’ёме.

Мышцы нагі скараціліся.

4. Звузіцца.

Вытворчасць скарацілася.

5. спец. У матэматыцы: выразіцца ў меншых ліках пасля дзялення на які-н. лік.

|| незак. скарача́цца, -а́ецца.

|| наз. скарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Сабраўшы ўсе сілы, напружыцца. Міхась хуценька скокнуў у каляіну і, учапіўшыся ручаняткамі за ўздыблены канец жэрдкі, які тырчаў з зямлі, паднатужыўся і пацягнуў яе ўверх. Кавалёў. [Конік] паляжаў крыху, потым паднатужыўся і падняўся. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіццанапружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папя́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; ‑пнёмся, ‑пняцеся; зак.

Разм.

1. Напружыць усе сілы, напружыцца. Для таго, каб знадворку адчыніць дзверы чайной, трэба было добра папяцца. Сабаленка. [Варановіч] упёрся нагою ў сцяну, плячом — у каня каля спіны і папяўся. Конь .. пачаў паднімацца. Чорны.

2. перан. Намагчыся зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Напружыцца; напружыць усе сілы. Кудлаты.. [конь] старанна натужыўся, трохі пакаўзнуўся пярэднімі нагамі і скрануў сані. Кулакоўскі. Стары закашляўся, зачырванеўся, і на маршчыністым ілбе натужыліся вузлаватыя сінія жылы. Ваданосаў. Мы натужыліся. Машына ледзь-ледзь кранулася з месца. Яна, відаць, важыла тоны тры-чатыры. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напор ’упартасць’ (Нас.), напора ’ўпарты’ (Бяльк.). Да напіра́цца ’ўпарта дзейнічаць з мэтай ажыццяўлення свайго жадання, настойваць’ (Нас.), параўн. вупар ’упарты чалавек’, усё да перці ’ціснуць, націскаць’, сюды таксама напорам ’націскам’ (чач., Мат. Гом.), напором ’гвалтам, сілком’ (ТС); іншая семантыка ў напор ’прыпар, напружаная пара’ (ТС), напорны ’напружаны’ (Жд. 2), параўн. наперці ’наваліцца’, наперцісянапружыцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)