*Нацяка́ць, натяка́ты ’намякаць’ (брэсц., Нар. лекс.), натякну́ті ’напомніць’ (бельск., Ніва, 6 мая 1979 г.), укр. натяка́ти, натякну́ти ’намякаць, намякнуць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’, нацкну́ць ’тс’ (гл.), што дэманструюць розныя варыянты кораня, прадстаўленага ў цік ’памяць, кемнасць’, ці́кнуць ’раптоўна успомніць’, цекну́ць ’раптоўна прыйсці ў галаву’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напамяну́ць, ‑мяну, ‑мянеш, ‑мяне; ‑мянём, ‑меняце; зак.
Разм. Тое, што і напомніць (у 1 знач.). — Тата, дык ты ж глядзі, не забудзь пра саначкі, — яшчэ раз напамянула Мая. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наўпаміна́нне ’напамінанне’ (Нас., Яруш.), наўпаміна́ць угаворваць, пераконваць, наўпамянуць угаварыць; напомніць’ (Нас.). Відаць, у выніку кантамінацыі напамінаць ’прыпамінаць’ і упамінаць ’пераконваць; напамінаць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наўмі́ць ’давесці да розуму, даць зразумець’ (Нас., Гарэц., Др.). Са спалучэння на ўм (навесці), гл. ум. Сюды ж, відаць, наўмену́ць (ныўмянуць) ’напомніць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. каго-што. Прыпомніць, узнавіць у памяці.
П. падрабязнасці здарэння.
2. каго-што. Напомніць, навесці на ўспамін.
Гэта пісьмо прыгадала мне мінулае.
3. што і каму. Прыпомніць зробленае кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).
Мы гэта табе яшчэ прыгадаем!
|| незак. прыга́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напаміна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. напамінаць — напомніць (у 1 знач.).
2. Тое, што напамінае аб чым‑н. У многіх на плячах зношаныя і падраныя турэмныя халаты, у другіх так-сяк пасшываныя кавалкі старых, парыжэлых аўчын, напамінанне пра былыя кажухі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’ (Ян.), нацекну́ць ’намякнуць’ (ТС), націкаць ’найсці на след, напасці на след’ (Гарэц., Др.). Да цік ’памяць, кемнасць’, параўн. na cik ’на памяць’: na cik nie prychodič (Арх. Федар.), цокнуць ’раптоўна ўцяміць’, нецікавы ’з аслабленымі разумовымі здольнасцямі’ (ТС), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дастатко́ва, прысл.
1. У патрэбнай меры, досыць. Дастаткова вялікі аб’ём ведаў.
2. у знач. вык. Даволі, хопіць. Вады ў нас дастаткова. // У спалучэнні з інф. дзеясловаў «сказаць», «напомніць» і пад. абазначае: варта толькі. Ганне здавалася, што дастаткова зайсці ў лес, каб без асаблівай цяжкасці знайсці партызан. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацвісці́, ‑цвіце; зак.
1. Зацвісці, пакрыцца цвіллю — пра ўсё, многае. — Бабка, глядзі, хлеб пацвіў! — у сваю чаргу паказваю я зеленаватую цвіль на .. скарынцы. Каліна.
2. Цвісці некаторы час (пра кветкі, дрэвы і пад.). — Пра атаву напомніць прасіла?.. — Голас дзеда цячэ ў цемнаце. — Маладую даўно пакасілі, А старая... Няхай пацвіце! Янішчыц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нагану́ць ’настаяць, дамагчыся’ (Сл. ПЗБ), ’зажадаць’ (Сцяц.), ’вырашыць’ (Сл. ПЗБ), ’задумаць’ (Сцяц.), укр. нагану́ти ’ўспомніць, напомніць’. Прыставачнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу гану́ць ’усвядоміць, падумаць’ (ТС) і пад., што, відаць, звязаны з гадаць (гл.), параўн. адгинуць ’адгадаць’ і інш., або ад дзеяслова гинуць ’хлынуць’, параўн. наги‑ нуць ’наваліцца, напасці’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)