Наваропіць ’многа наліць’ (Грыг.), нываропіць ’накласці шмат [наварочаць]’ (Бяльк.). Параўнанне са ст.-рус. наворопъ ’налёт, нападзенне, аграбленне’, польск. nawropieć ’бурчаць, гневацца’, макед. наврапито ’паспешна, абы-як’ дае падставы для рэканструкцыі прасл. *na‑vorpiti са значэннем ’зрабіць нешта раптоўна, хутка, абы-як’. Гл. варапай, ворагі (і асабліва лац. паралель reperis, ‑ntis ’раптоўны, нечаканы’, Фасмер, 1, 354), параўн. макед. врапит ’праворны, шустры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варапа́й ’фальклорны эпітэт мужа або жаніха; эпітэт каравая’ (КЭС). Рус. воропай, укр. воропай ’тс’, польск. nawropić ’злавацца’, серб.-харв. vŕpoljiti se ’круціцца, не сядзець на месцы’. Шэраг слоў з гэтым коранем падае Сразнеўскі (1, 303; 2, 271): воропънападзенне’, наворопити ’напасці’, наворопъ ’раз’езд (ваен.)’, наврапъ ’рабаванне, здабыча’. З ц.-слав. врапъ ’ён выводзіць’ ст.-рус. врапѣти ’ўзмацніцца’, съврапѣтисꙗ ’сціхаць’. Рудніцкі (1, 480) услед за Фасмерам (1, 354) лічыць варапай < во́ропъ. Прасл. *vorpъ ён супастаўляе са ст.-в.-ням. wērfan, англ. to warp, вытлумачваючы семантыку ў адпаведнасці з паданнем аб выкраданні нявесты. Гл. Праабражэнскі, 1, 97; Скок, 3, 629; Міклашыч, 395; Карскі, РФВ, 49, 18; Карскі, Труды, 395. Іншыя значэнні (у тым ліку і вытворных форм): варапай ’сляпец’ (Нас.), варопаўка ’жаба (лаянкавае слова)’ (КЭС), ворапень ’лодыр, абібок’ (Бяльк.) трэба лічыць другаснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахра́ць (ныхриць) і нахрит (?) ’гвалт, насілле’ (Нік., Оч.), нахритым ’гвалтоўна, сілай’ (там жа); нахрыццю ’нахабна’: ён нахрыцьцю лезе ў вочы (Ласт.), нахриццю (нахратью) ’зламысна’ (Нік., Няч.), на́хрыць (на́хриць) ’той, хто уздзейнічае на іншага насіллем, хто паводзіць сябе насуперак прынятым правілам і ўмовам жыцця’ (Нік., Оч.), нахритны (ны‑ хритный) ’дзёрзкі, гвалтоўны’ (там жа), рус. нахрит ’нахабнае нападзенне, грабеж; дзёрзкасць з насіллем, бессаромнае нахабства і раптоўнасць дзеяння’ (зах., Даль), ’бессаромны чалавек, нахабнік’, нахритом ’дзёрзка, нахабна; гвалтам’. Паколькі словы ў беларускіх гаворках ужываюцца паралельна з нахрип, нахрипам (гл.), магчыма дапусціць падабенства ва утварэнні, параўн. ахрипкі ’бацвінне, абрэзкі’ і ахриткі (ахряткі) ’аб’едкі’, з другасным паўнагалоссем ахариткі ’тс’ (гл.); што да незафіксаванага *храт‑ (< *храціць, Охраць ’біць, кідаць’), параўн. славен. hrėtiti se, hreti se ’выклікаць агіду’, славац. chriatiť sa ’рабіць высілак, сіліцца’, што ў сваю чаргу, магчыма, звязана з кратаць (гл.), параўн. славац. nakriatnuť ’прыгнуць, нагнуць, прымусіць сілай’ (Махэк₁, 162; Бязлай, 1, 202–203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шах 1, ‑а, м.

Тытул манарха ў некаторых краінах Усходу. // Асоба, якая носіць гэты тытул. [Даніла Платонавіч:] — Прачытаў гэтыя вершы шах, уладар краіны, і паклікаў паэта. Шамякін.

[Перс. šāh — цар.]

шах 2, ‑а, м.

У шахматнай гульні — нападзенне якой‑н. фігуры або пешкі на караля праціўніка. — А мы, — сказаў Ігнат, — канём аб’явім шах. Корбан.

•••

Вечны шах — безупынныя нападзенні адной або некалькіх фігур на караля праціўніка, ад якіх кароль не можа пазбавіцца і вымушаны паўтараць адны і тыя ж хады.

[Перс. šāh — цар.]

шах 3, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння шумных адрывістых гукаў. [Толік] перахапіў далонню палатно касы на сярэдзіне, каб лягчэй было падтачыць і — ужо глушэй азвалася рэха: Шах! Шах! Шах! Капыловіч. Чутно было, як правальваўся пад дзядзькавымі нагамі снег: шах! шах! шах! М. Стральцоў. — Шах-шах, шах-шах, — праходзілі.. [салдаты] роўнымі радамі. Арабей.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шахаць — шахнуць. На спіну ўпаў, гатовы к бою, І — шах арла ён [заяц] з усіх сіл! Колас. Глянуў скоса страшны шах — Галованька з плячэй — шах. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напа́сць ’несправядлівае абвінавачванне, паклёп’ (Нас., Яруш.), ’нагавор, паклёп’, ’гора, бяда’ (Гарэц.), ’дарэмшчына’ (робіць як за напасць), ’нагавор, паклёп’, ’бяда, гора’ (ТС), напась ’выдумка, памылковае непраўдзівае абвінавачванне, нападкі’ (бялын., Янк. Мат.), напа́сць (napáść) ’бяда, гора’ (рагач., будакаш., Мат. Гом., Пятк.); сюды ж напа́слівы ’які ўзводзіць на іншых паклёп, ставіць іх пад падазрэнне’, напа́сны ’небяспечны’, напа́ставаць ’несправядліва узводзіць на каго-небудзь віну, паклёп; паклёпнічаць’ (Нас.), напаснык (< напастник) ’чалавек, які прыносіць бяду, няшчасце’ (Булг.); рус. напасть ’няшчасце, бяда’, ’нагавор’, ’прынясенне’, ’нечаканае шчасце, удача’, укр. ’прычэпка’, ’бяда, няшчасце’, ’штраф’, ’паклёп’, польск. napaść ’напад, прычэпка’, ’прымус’, ’бяда, няшчасце’, ’хвароба коней і інш.’, чэш. nápast ’няшчасце’, ’прынада; западня’, ст.-чэш. ’цяжкасць’, ’жах’, славен. napâstнападзенне’, серб.-харв. на́паст ’няшчасце, бяда, напасць’, балг. напа́ст ’напасць, бяда, няшчасце’, макед. напаст ’тс’, ст.-слав. напасть ’спакуса’, ’нападкі’, ’няшчасце’. Шырокая семантыка сведчыць, што гэта хутчэй за ўсё самастойнае для кожнай славянскай мовы, аднак дастаткова старажытнае ўтварэнне ад дзеясловаў тыпу напа́сць, напада́ць, што маюць вялікі спектр значэнняў: ’напасці, наляцець’, ’наваліцца’, ’апанаваць’, ’раптоўна з’явіцца’, ’прыгнятаць’ і інш. (Махэк₂, 389; Фасмер, 3, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назола ’дакука, прыкрасць, журба’, ’надакучлівая асоба’ (Нас., Яруш., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), назол, назольнік ’надакучлівая асоба’ (Юрч. СНС), рус. назола ’нуда, журба, смутак’, ’шкода’, ’надакучлівы чалавек’, укр. назола ’хто робіць многа турбот’. Сюды ж назаля́ць ’надаядаць, дакучаць’ (Нас., Яруш., Шн., Сл. ПЗБ, ТС), назале́лы ’надакучлівы’ (Сцяшк. Сл.), назольный ’тс’ (Яруш.), назо́йны ’надакучлівы’ (Бяльк.), а таксама выразы: у назо́лу ’на зло’ (Булг.), даваць назолу ’назаляць’ (Шн.), назоля́ць на се́рцэ (на душу) ’трывожыць у непадыходзячы час’ (ТС). Прыведзены матэрыял, асабліва апошні фразеалагічны выраз, у аснове якога ляжыць нейкае канкрэтнае значэнне, аб чым сведчыць прыназоўнікавая канструкцыя з на, дае падставы для пошукаў архаічных адпаведнікаў у іншых славянскіх мовах, параўн. макед. назољам ’пасаліць, пасыпаць нечым’ у народнай песні, запісанай Міладзінавым: «Му донесе билки чемерики / И назоли нему бело сӑрце», дзе бело сӑрце ’страўнік’ (Тошев, Струшкиот говор. Скопје, 1979, 38, 103). Параўн. іншыя дыялектныя формы: макед. zolit ’пырскаць; пасыпаць; накрапваць’ (Hendriks, The Radožda-Vevčani dialect of Macedonian. Lisse, 1976, 301), зоља, зола ’пасыпаць соллю, цукрам, парашком’ (Белић, Галички дијалекат. Београд, 1935, 213), золте (< зол те, літаральна ’золь цябе’, ужываецца як дакор, Поповски, Македонски јазик, 1959, 10, 133), балг. назоля́вам і назолвам ’пасыпаць’ (Гераў), назоля́ва ’адкладвае яйкі на прадуктах, у якіх заводзяцца чарвякі (пра муху)’ (БЕР, 1, 652), серб.-харв. наѕоје ’пра нападзенне мух’: наѕоје̏ле му̏е месо (Елезовић, Речник косовско-метохиског дијлекта, 1. Београд, 1932, 435), зоља, ѕоља ’камары’ (Павловић, Говор Јањева. Нови Сад, 1970, 179). Такім чынам, першапачатковае значэнне дзеяслова рэканструюецца як ’пасыпаць ці пакрапіць нечым з мэтай лячэння’ і фармальна звязана з прасл. *zola ’попел’ (гл. зала́), параўн.: да ми гьи позолите ръцето со пепелта, кье ми оздравеат (Младенов: Сб. Солун. София, 1934, 62); развіццё значэння да ’надаядаць, дакучаць, дапякаць’ на падставе ’раздражняць рану, уздзейнічаючы на яе пры дапамозе лекаў, зёлак’, параўн. народны выраз надаеў, як горкае зелле, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *zoliti ’пасыпаць (попелам, парашком і інш.)’. Агляд іншых версій: Гаўлава (Etymologica Brunencia. Praha, 1978, 34–35) рэканструюе прасл. *zoliti ’шкодзіць, мучыць’ на падставе ўсходнеславянскіх слоў і і.-е. паралеляў. Скок (3, 664): зоља ’мушка’ < zujati (гукапераймальнае). Фасмер (3, 39) аддзяляе рус. назойливый ’надаедлівы’ ад назола, выводзячы яго з зой ’шум’, падрабязны разбор гэтай версіі і спробу фармальнай і семантычнай рэканструкцыі развіцця слова гл. Шалепіна: Русские говоры Сибири. Томск, 1981, 67–69; Шустар-Шэўц указвае на паралель в.-луж. zelić (⩽ zolić) ’голасна клясці, праклінаць’ і славен. zoliti ’крычаць, шумець’, што можа сведчыць аб старажытнасці такой семантыкі (ВЯ, 1983, 46), параўн. яшчэ бел. зяліць ’тлуміць’: Зеліш ты сваімі песьнімі усю хату (Яўс.). Не выключана, што ў развіцці асобных славянскіх моў назіралася змяшэнне розных дзеясловаў, блізкіх па форме, у прыватнасці са значэннем ’пасыпаць (попелам і інш.)’ і ’крычаць, шумець’. Дарэчы, прыгатаванне лекаў у выглядзе парашкоў ці раствораў, атрыманых шляхам спальвання зёлак і іншых матэрыялаў, а таксама разбаўлення атрыманага попелу ў вадзе, з’яўляецца старажытнай практыкай народнай медыцыны (у прыватнасці, знахарства). Тым самым магчыма звязаць значэнне ’пасыпаць (попелам і інш.)’ і значэнне ’заліць лугам (бялізну і інш.)’. Што датычыць зяліць ’тлуміць’, звычайна азяліць галаву, то не выключана, што тут асноўнае значэнне не ’шумець’, а ’выклікаць стан ачмурэння, выпіўшы настоенага зелля’, пра што сведчыць і другое значэнне азяліцца ’напіцца гарэлкі’ (параўн. чортава зелле = гарэлка), азелены ’затлумлены, п’яны’ (Яўс.). Гл. зала́, зелле, заліць1, зяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)