Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нападзе́нне, -я, н.
1.гл. напасці.
2.зб. Частка каманды, якая непасрэдна вядзе атаку на праціўніка пры гульні ў футбол, хакей і пад.
Цэнтр нападзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нападзе́ннеср. нападе́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нападзе́нне, ‑я, н.
1. Тое, што і напад (у 1 знач.). Нападзенне на лагер малаверагоднае — ні немцы, ні паліцыя ў лес пакуль не лезлі.Навуменка.— Заўтра, а можа нават і сёння, ты атрымаеш загад аб нападзенні на харчовы транспарт, які будзе ісці на мястэчка, дзе стаіць Н-ская дывізія.Чарот.
2. Частка каманды, якая непасрэдна вядзе атаку на праціўніка пры гульні ў футбол, хакей і пад. Цэнтр нападзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нападзе́ннен.
1.спарт. Sturm m -s, Stürme; Ángriff m -s, -e;
2.гл. напад
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Кінуцца на каго-, што-н. з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад., а таксама наогул пачаць дзейнічаць супраць каго-н. з варожай мэтай.
Н. на суседнюю краіну.
Звер напаў на чалавека.
2. Рэзка, адмоўна выступіць супраць каго-, чаго-н.
Н. на сваіх крытыкаў.
3. З прагнасцю пачаць што-н. рабіць (разм.).
Н. на ежу.
4. Выпадкова натрапіць на што-н., знайсці што-н.
Н. на ягаднае месца.
Н. на воўчы след.
5. Раптоўна ахапіць, з’явіцца (пра душэўны або фізічны стан).
На мяне напала роспач.
Напаў кашаль.
◊
Не на таго напаў (нарваўся) (разм., часта іран.) — маеш справу не з тым, на каго разлічваў.
|| незак.напада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.нападзе́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нападе́ниеср.
1. напа́д, -ду м., нападзе́нне, -ння ср.;
2.спорт.нападзе́нне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шах², -а, мн. -і, -аў, м.
У шахматнай гульні: нападзенне якой-н. фігурай або пешкай на караля праціўніка, якое стварае яму пагрозу.
Аб’явіць ш.
Ш. каралю.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БІЗА́НТ,
у грэчаскай міфалогіі заснавальнік г.Візантый (Бізантый). Сын Пасейдона і Кераэсы, дачкі Іо і Зеўса. Адбіў нападзенне на горад фракійскага цара Гемаса і гнаў ворага да аддаленых раёнаў Фракіі. У яго адсутнасць на горад напаў скіфскі цар Одрыс, жонка Бізанта Фідалея з жанчынамі закідала лагер ворага ядавітымі змеямі і выратавала Візантый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛЁТ,
раптоўнае нападзенне дыверсійна-разведвальных груп, партызан і інш., а таксама авіяцыі, артылерыі на аб’екты праціўніка. Шырока выкарыстоўваліся ў час 2-й сусв. вайны. У тактыцы дзеянняў бел. партызан у Вял.Айч. вайну пераважалі Н. на ням.-фаш. гарнізоны, чыг. станцыі, масты, эшалоны, абозы і інш. У сучасных умовах агнявыя Н. ажыццяўляе артылерыя, ваен.-паветр. авіяцыя, у т. л. з выкарыстаннем высокадакладнай зброі.