перемо́ченный

1. намо́чаны, перамо́чаны;

2. перамо́чаны; см. перемочи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мака́ць, мыка́ць, мокаць ’мачаць’ (Нас., Бяльк., полац., Нар. сл.), мо́кнутынамочаны’ (Нас.). Ітэратыўны дзеяслоў ад мокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мака́ннік, маканнічак ’хлеб, намочаны ў вадкай страве’ (Нас.). Да макаць > мака́ны (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пума́к ’намоклае бервяно ў рэчцы; бервяно, якім прыціскалі намочаны лён, каб не ўсплываў’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад памок ’тс’, што да мокнуць, мачыць; да фанетыкі параўн. дыял. пумі‑ дбр і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ча ’маленькія рыбкі’ (бых., Мат. АС). Скарочаны варыянт з мале́ча (гл.).

Мача́ ’вадкасць, якая выдзяляецца ныркамі’ (ТСБМ), ’слата, макрэча’ (Нас.). Укр. міч, рус. моча, ст.-рус. моча ’дажджлівае надвор’е’, ц.-слав. моча ’балота’, мочь ’мача’, польск. mocz, в.-луж. moč, чэш., славац. moč, славен. móća ’вільгаць; мача; нягода’, серб.-харв. мо́ча ’макрэча’, ’мокрадзь’, ’вільготнае надвор’е, золь’, ’намочаны кавалак хлеба’, макед., балг. моч ’мача’. Прасл. mokja > moča. Да мокры (гл.). Сюды ж мачавы́ (ТСБМ), мачаві́к ’мачавы пузыр’ (навагр., Сл. ПЗБ), мачаві́на ’прадукт бялковага абмену’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярэча ’буралом і гушчыня лесу, праз якія цяжка прайсці’ (Мядзв., Касп.; крый., слаўг., Яшк.), паўн.-усх. мірэчча, слаўг. мярэчча (Яшк.), ’непралазнае балота’ (Бяльк.), ’цяжкапераходнае месца’ (Мат. Маг.), смал. мярэча ’рэдкі сасоннік на імшары’ (Максімаў), мерэч ’гушчар’ (ТС), чарніг.-сумск. палес. мереч, мяреча, мяреччя ’густы зараснік’, ’густыя кусты ў балоцістай нізіне’, ’непраходны лес’, хмероча, хмернеча ’густы цёмны лес на забалочанай нізіне’, арл. меречь ’грузкае балоцістае месца з драбналессем’; польск. mrocz ’змрок, цемра’ і інш. Да прасл. тогкъ, merkia, роднаснымі да якіх будуць літ. merkti, sumarkyti, лат. merkt, mėrcet ’мачыць, намочваць’, märks ’сажалка на лузе’, гальск. εμβρεκτονнамочаны кавалак ежы’, лац. marcidus ’вялы, слабы’ (Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 584 і 619; Патабня, РФВ, 3, 99; Брукнер, KZ, 45, 103; Фасмер, 2, 602–603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мокры, змакрэлы, змоклы, змочаны, замочаны, намоклы, намочаны, памочаны, прамоклы, абмоклы / ад расы: росны, расяны, аброшаны, зарошаны, абраселы □ хоць круці, хоць выкручвай

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прарасці́ сов.

1. (дать росток) прорасти́;

намо́чаны гаро́х ~ро́с — намо́ченный горо́х проро́с;

бу́льба ~сла́ — карто́шка проросла́;

2. (сквозь что-л.) прорасти́, проби́ться;

трава́ ~сла праз ку́чу каме́ння — трава́ проросла́ сквозь ку́чу ка́мня;

3. (нек-рое время) порасти́; простоя́ть;

гэ́та дрэ́ва ~сце́ яшчэ́ гадо́ў два́ццацьэ́то де́рево простои́т ещё лет два́дцать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плат1 ’намітка, галаўны ўбор у беларускіх жанчын накшталт рушніка’ (Малч.), ’хустка’ (пруж., Хрэст. дыял.; Касп.; пруж., Сл. ПЗБ; жлоб., Мат. Гом.; дзятл., Сцяшк. Сл.), ’тоўстая хустка, якою накрываюцца паверх верхняй вопраткі’ (кобр., ДАБМ, камент., 945), плато́к ’хустачка’ (Некр.), ’хустка’ (в.-дзв., даўг., Сл. ПЗБ), пла́цік ’палатно, якое ужываецца шапаваламі: намочаны плацік рассцілаюць на стале і на ім раскладваюць слой воўны’ (Дэмб. 2), плату́шка ’хустка, у якую ўвязвалі ежу ў поле’ (паст., Сл. ПЗБ), плато́чак ’пялёнка’ (брагін., Мат. Гом.). Укр. палес. плат ’3–4 м тонкага белага палатна, якім абвіваюць галаву маладой на вяселлі’, зах.-валын. ’пакрывала для нябожчыка’, ’кавалак грубага палатна, у які загортвалі насенне лёну ў час выціскання з яго алею’, бойк. плат, пла́тка ’хустка’, плата́ти ’латаць’; рус. плат ’вялікая хустка’, ’рушнік’, ’абрус’, ’тканіна, павешаная на крыж’, плата́ть ’латаць’, запла́тка ’лапік’; польск. płat ’кавалак палатна, сукна, анучы; ануча, хустка, палотнішча, лата, лахман’; з XV ст. таксама ’кавалак скуры’, płatak ’стракаты конь’; в.-луж., н.-луж. płat ’палатно, тканіна’, płataś ’латаць’, балг. плат ’тканіна, матэрыял’, ст.-слав. плать ’тс’. Прасл. *platъ ’кавалак палатна як грашовая адзінка, тканіна’, якое адносяць да гнязда дзеяслова plesti, pletǫ (Варбат, Этимология–1970, 62–63), і.-е. *plōt‑o‑s ’прымітыўная тканіна, пляцёнка-мата’ (Банькоўскі, 2, 619) < *plet‑, роднаснымі ім можна лічыць літ. platùs ’шырокі’, лат. plats, ст.-грэч. πλατύς ’тс’. Пазней у прасл. *platъ з’явілася значэнне ’кавалак скуры’ (гл. пла́та2). Буга (Rinkt., 2, 516) для прасл. *platъ выводзіць і.-е. *plā‑to, даючы, такім чынам, магчымасць растлумачыць бел. дыял. платва < польск. płatwa ’бэлька’, płatewka ’аскепак, адколатае дрэва’, płatać ’расшчапляць’, укр. бойк. плата́ти ’адколваць’. З *platъ ’палатно як грашовая адзінка’ ўтварыўся дзеяслоў *platiti > плаці́ць (гл.), а са значэннем ’латка’ — дзеяслоў *platati ’латаць’ (Гаўлава, Etym. Brun., 39).

Плат2 ’плацеж’ (Нас.), рус. маск. плат ’плата’. Да плат1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)