Зматажы́ццаналегчы’ (Сл. паўн.-зах.). Прыклад: «індычка зматажылася на гусяня і пашла комкаючы» (шчуч.). Улічваючы геаграфію, верагодна, з літ. Крыніцай можа быць matažgóti, matarúoti, mataškúoti ’махаць’, sumatažgóti ’пачаць рухацца, махаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

весло́ вясло́, -ла́ ср.;

нале́чь на вёсла нале́гчы на вёслы;

идти́ на вёслах ісці́ на вёслах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

Разм.

1. Наваліцца, налегчы ўсім цяжарам на каго‑, што‑н. Узваліцца грудзьмі на стол. □ [Грасыльда:] — Хачу бацьку разбудзіць, а не магу крыкнуць... Не падымуся нават, як хто на плечы ўзваліўся.. Пташнікаў.

2. Напасці з лаянкай на каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Налажы́цца ’прывучыцца, прыстасавацца’ (Нас.), ’прызвычаіцца, прывыкнуць’: Ты хлопец цэпкі, скора наложышся рабіць як трэба (Кудравец), параўн. польск. nałożyć się ’тс’, параўн. рус. наложи́ть ’шчыра працаваць, займацца чым-небудзь’. Ад налажы́ць ’схіліць, прывучыць’, параўн. з іншым вакалізмам наляга́ць, нале́гчы ’рабіць намаганне; насядаць’. Гл. налог, налога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.

1. Кончыць сваё жыццё самагубствам праз павешанне. Зося параніла нажом свайго гаспадара, а сама хацела павесіцца. Бажко.

2. Налегчы ўсім цяжарам на каго‑, што‑н. і павіснуць. Павесіцца на руку сябра.

•••

Павесіцца на шыю — навязацца (пра жанчыну ў адносінах да мужчыны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаперціся, усперціся, налегчы, узлегчы, аблакаціцца, узлакаціцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. што. Злёгку сціснуць.

П. руку каму-н. (у знак прывітання). П. плячамі (у знак неразумення, здзіўлення крыху прыпадняць плечы).

2. што і на што. Налегчы цяжарам; націснуць.

П. кнопку званка.

П. на дзверы плячом.

3. Увабрацца ў сілу, памацнець.

К вечару паціснуў мароз.

|| незак. паціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 3 знач.).

|| наз. по́ціск, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навали́ться

1. (придавить своей тяжестью) навалі́цца, нале́гчы;

2. (накрениться, наклониться) мор. навалі́цца, нахіну́цца;

3. (нападать в большом количестве) навалі́цца, накі́дацца; (насыпаться) насы́пацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абапе́рціся і апе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. на каго-што і аб каго-што. Прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору, налегчы на каго-, што-н.

А. рукамі.

А. спінай аб сцяну.

2. перан., на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н.

А. на асяроддзе.

3. перан., на што. Выкарыстаць што-н. у якасці асновы для разважанняў, крыніцы інфармацыі.

А. на лічбы.

|| незак. абапіра́цца і апіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прымкну́ць ’закрыць, зачыніць няпоўнасцю; прысунуцца блізка, шчыльна да чаго-небудзь; стаць прыхільнікам, удзельнікам у якой-небудзь справе’ (ТСБМ), ’замкнуць ненадоўга’, прымкну́ты ’тс’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ), прымукну́ць, прымыкну́ць ’замкнуць ненадзейна’, прыму́кваць ’прымацоўваць’ (ТС); сюды ж з развіццём значэння ’далучыцца’ зваротнае прымкну́цца ’ўзяцца шчыра (за работу)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да рэдкага мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’, мкну́цца ’крануцца з месца; ударыцца; паткнуцца’ (Нас.), гл. мкаць. Усходнеславянскае ўтварэнне, параўн. рус. примкну́ть ’далучыцца’, дыял. примкну́ться ’далучыцца’, ’налегчы (на вёслы)’, укр. примкну́ти ’прычыніць, зачыніць няпоўнасцю; стаць прыхільнікам, паслядоўнікам чаго-, каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)