Жы́чыць ’жадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус. дыял. варонеж. жи́чить ’пазычаць’, разан.наказваць’, укр. дыял. жи́чити ’жадаць, віншаваць’, польск. życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж. žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж. žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш. дыял. žičiti ’жадаць, віншаваць’, славац. žičiť ’тс’. Ст.-бел. жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус. зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напу́тствовать

1. сов. даць нака́з (на даро́гу), наказа́ць;

2. несов. дава́ць нака́з (на даро́гу), нака́зваць;

стари́к напу́тствовал дете́й тёплыми слова́ми стары́ дава́ў нака́з (на даро́гу) дзе́цям цёплымі сло́вамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

веле́ть

1. сов. сказа́ць; (приказать) загада́ць, наказа́ць; (распорядиться) распарадзі́цца; (не велеть) не дазво́ліць, забарані́ць;

полко́вник веле́л прийти́ палко́ўнік загада́ў прыйсці́;

князь велел кла́няться князь сказа́ў кла́няцца;

он велел перенести́ ве́щи в другу́ю ко́мнату ён распарадзі́ўся перане́сці рэ́чы ў другі́ пако́й;

2. несов. каза́ць; (приказывать) зага́дваць; нака́зваць; (распоряжаться) распараджа́цца; (не велеть) не дазваля́ць, забараня́ць;

так велит мне долг так ка́жа мне абавя́зак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)