рэко́рдны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца рэкордам; найвышэйшы, найбольшы. Рэкордны ўраджай. Рэкордная лічба. □ Хоць мясцовыя спартсмены і не паказалі рэкордных вынікаў, але самыя гарачыя апладысменты дасталіся іменна ім. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надбольшынайбольшы’ (ТС). Замена най- на над‑ пад уплывам кампаратыўнай функцыі прыназоўніка, які ўжываецца ў спалучэннях тыпу: нема над ліпка смашнейшой рыбы (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навы́шній ’усявышні’ (Юрч. Сін.). Вышэйшая ступень ад прыметніка вышній, утвораная пры дапамозе архаічнай прыстаўкі на- (гл.), сінанімічнай да най-, параўн. набольшыйнайбольшы’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

велича́йший

1. (самый великий) найвялі́кшы;

2. (самый большой) найбо́льшы;

3. (огромный) веліза́рны, велічэ́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запанібра́та, прысл.

Разм. Як з роўным; проста, бесцырымонна. Колькі месяцаў .. [курсантам] упарта паўтаралі, што найбольшы дысцыплінарны грэх — быць з падначаленымі запанібрата. Шамякін. [Дзяўчыну] ужо бачылі і Міця і Плоткін — вясёлая, прыгожая, з хлопцамі запанібрата, носіць скураны лётны шлем. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

1. (толькі інф. і цяпер.). Незак. да дзецца.

2. зак. (толькі пр.). Тое, што і дзецца. Усё ж найбольшы страх перажыў плытагон, які з таго часу невядома куды дзяваўся з прыстані. Казалі, што ён у момант ссівеў. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які прыводзяць да патрэбных вынікаў; дзейсны. Пракурор безумоўна свядома хлусіў, бо галадоўка палітвязняў была адным з самых эфектыўных спосабаў барацьбы з адміністрацыйным самавольствам і здзекам. Машара. // Спец. Прызначаны для непасрэднага выканання карыснай работы; прадукцыйны. Эфектыўная магутнасць. Эфектыўнае значэнне пераменнага току. // Які дае найбольшы эфект (у 3 знач.); найбольш дасканалы. [Шарахоўскі:] — Гэта — самыя магутныя машыны ў Еўропе, самыя эфектыўныя ва ўсім свеце. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялі́кі, -ая, -ае; бо́льшы; найвялі́кшы, найбо́льшы.

1. Значны па велічыні, памерах, сіле; проціл. малы.

В. горад.

В. будынак.

Вялікая радасць.

Вялікія беды пачынаюцца з малых (прыказка). Вялікая зямля (мацярык). Вялікая літара (якая выступае над радком).

2. Выдатны па сваім значэнні; які валодае ў высокай ступені той якасцю, якая знаходзіцца ў значэнні вызначаемага назоўніка.

Вялікая перамога.

В. вучоны.

3. Большы, чым патрэбна, прасторны.

Гэтыя боты мне вялікія.

4. Дарослы (з пункту гледжання дзіцяці), а таксама (пра дзіця) такі, які выйшаў з дзіцячага ўзросту, падрослы.

Сын ужо в., пойдзе ў школу.

5. Значны па колькасці.

Вялікая сям’я.

Вялікія грошы.

Ад (з) вялікага розуму (разм., іран.) — па дурасці.

Вялікае мноства — вельмі многа.

Вялікія дзяржавы — найбольш магутныя дзяржавы, якія адыгрываюць вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і ў міжнародных адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бурла́к ’бурлак’ (БРС, Нас.), ’парабак, батрак’ (КЭС), ’здаравенны чалавек’ (Нас.), ’лайдак, гультай’ (КЭС). Укр. бурла́к, бурла́ка ’бабыль, бяздомны чалавек, халасцяк’. Рус. бурла́к ’работнік на рачных судах; селянін на заработках; здаравенны хлопец; халасцяк; валацуга’. Польск. burłak (< укр.). Вельмі цёмнае слова. Версіі пра запазычанне (з тат. мовы або з с.-в.-ням.; агляд іх гл. Фасмер, 1, 245–246; Шанскі, 1, Б, 233) пераконваюць слаба. Шанскі, там жа, хоча выводзіць яго з рус. *бурло ’крыкун’ (< бурлонайбольшы звон на званіцы’). Але гэта вельмі няпэўна. Рудніцкі (1, 263) бачыць сувязь з дзеясловам слав. *burliti ’бурліць’ (параўн. укр. бурли́‑голова ’неспакойны чалавек’, бурлі́й ’крыкун, баламут’). Вельмі няпэўным з’яўляецца вывядзенне Шанскім (там жа) бел. і ўкр. слова з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

преде́льный грані́чны; (крайний) кра́йні; (последний) апо́шні; (наибольший) найбо́льшы;

преде́льная ско́рость грані́чная (найбо́льшая) ско́расць (ху́ткасць);

преде́льная температу́ра грані́чная (кра́йняя) тэмперату́ра;

преде́льное напряже́ние то́ка физ. грані́чнае (кра́йняе) напру́жанне то́ку;

преде́льные уси́лия апо́шнія (кра́йнія) намага́нні;

преде́льный срок апо́шні тэ́рмін;

преде́льные углеводоро́ды хим. грані́чныя вуглевадаро́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)