пярэ́бірак, ‑рка, м.
Абл. Ахапак, пласт сена, саломы і пад., набраны граблямі. Міхась перабраўся на гару, на хату, дзе была яго пасцель на пярэбірку свежага сена. Дамашэвіч. У адным стозе Іван Касніцкі ўбачыў, што пярэбірак саломы навісае ўніз. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развярста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Размеркаваць паміж кім‑, чым‑н. у адпаведнасці з прыведзенымі разлікамі. [Антон:] — Раён атрымаў заданне на звышпланавы продаж хлеба. Развярсталі яго ў рабочым парадку... Савіцкі. // Размеркаваць, назначыць па месцах. Развярстаць маладых спецыялістаў.
2. Спец. Вярстаючы набраны тэкст, размеркаваць яго па лістах, старонках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пярэ́бірак ’ахапак, пласт сена, набраны граблямі’ (ТСБМ, Касп.; барыс., лях., пух., ганц., Сл. ПЗБ; Жд.; карэл., Янк. Мат.; Янк. 1), парэ́біранка ’награбленае (“перабранае”) да нагі граблямі сена або салома’ (Шат.), пярэ́бірка ’перабранае граблямі сена для больш зручнага складання яго ў капу’ (Некр., Касп., Сл. Брэс.), пярэ́барка ’тс’ (Жд.), пярэ́бярня ’ахапак дроў’, перэ́бер ’пласт сена’ (петрык., Шатал.). Суфіксальнае ўтварэнне ад перабіра́ць, перабра́ць, гл. біра́ць, браць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размячаць — размеціць.
2. Знак, паметка, метка, пастаўленыя з мэтай абазначэння чаго‑н., указання на што‑н. Віталь уважліва прыглядаецца да кожнага вагона, чытаючы крэйдавую разметку на сценках. Васілёнак. // Знакі ў тэксце, якія паказваюць, як павінен быць набраны тэкст. Набор па разметцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́бранныйI
1. забра́ны, мног. пазабіра́ны;
2. (взятый) узя́ты;
3. (купленный) набра́ны;
4. (полученный, приобретённый) узя́ты;
5. портн. зало́жаны; см. забратьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нако́пленный назапа́шаны, назбіра́ны, сабра́ны; (приобретённый, увеличенный) набы́ты, прымно́жаны, намно́жаны; набра́ны;
нако́пленный о́пыт набы́ты во́пыт;
нако́пленный материа́л сабра́ны (назбіра́ны) матэрыя́л;
нако́пленные зна́ния набы́тыя ве́ды.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тлу́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае шмат тлушчу. Тлустая свініна. □ Зямлянка напоўнілася смачным пахам тлустага баршчу. Шамякін. Магчыма нават, разважаў дзед,.. [Белалобая] таму і дае так многа тлустага малака, што ходзіць асобна, выбірае лепшую траву. Шуцько. // Які атрымаўся ад тлушчу. Тлустая пляма.
2. Тоўсты, укормлены, сыты. Наперад праціснулася Тэкля .. Яе тлусты падбародак затросся. П. Ткачоў. Ля Колі Жураўскага ляжаў добры тузін тлустых акунёў. Курто. Заяц тлусты, але паляжаў цэлы дзень і скура не адстае. Жычка. // Сакавіты, мясісты (пра расліны). Грыбоў — хоць касой насі: на імшарынах — махавікі, .. ваўнянкі і сыраежкі.. А яшчэ лісічкі-драбнухі, а тлустыя казлякі, а яркія падасінавікі на крэпкіх ножках! Лось.
3. перан. Насычаны карыснымі рэчывамі. Запраўленае ў тлустую і пульхную глебу насенне хутка і дружна прарасло. Паслядовіч. / Пра голас. Галасок Зэліка не [гарманіраваў] з яго .. магутнай фігурай. Такі чалавек павінен быў, здаецца, гаварыць тлустым, грудным басам. Бядуля.
4. Тоўсты, з тоўстымі лініямі (пра лініі, друкарскія знакі, літары і пад.). А адну заметку з «Звязды» ўпрыгожвалі нават не рыскі, а тлусты клічнік. Мехаў. «У палоне навуковасці», — прачытаў .. [Рыгор] набраны тлустым шрыфтам загаловак артыкула. Арабей.
•••
Тлусты кусок (кавалак) — тое, што і смачны кусок (кавалак) гл. кусок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)