Мы́ліцца ’вагацца, быць у нерашучасці’ (Бяльск.), ’адчуваючы сумненне, нерашучасць, цягнуць з рашэннем якой-небудзь справы’ (Рам. 3; раг., Нар. Гом.), ’дзьмуцца, крыўдзіцца’, ’саромецца сказаць што-небудзь’ (Юрч.), мы́ліць ’вельмі марудна рабіць’ (навагр., З нар. сл.). Да му́ліць (гл.).
Мылі́цца, мыля́цца, мылі́ць, ’памыляцца, ашуквацца’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп.; Крыў., Дзіс.; віл., Сл. ПЗБ), маст. ’загаворвацца’ (там жа), ’збіваць з панталыку’ (КЭС, лаг), ’не разлічваць як трэба, блукаць’ (свісл., ваўк., Сцяшк. Сл.), ’не трапляць’ (Сцяц.); ваўк. мыля́ць ’перашкаджаць’, шальч. мыльну́ць ’памыліцца’ (Сл. ПЗБ). З польск. mylić się, mylać ’памыляцца, уводзіць у зман’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Мы́дліць 1 ’намыльваць’, ’мыліць’ (ашм., Сцяшк. Сл.; лід., Сл. ПЗБ). З польск. mydlić ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 92).
◎ *Мы́дліць 2, кобр. мьідлыты ’ацірацца з мэтай што-небудзь украсці’ (Нар. лекс.). З польск. mydlić ’уводзіць у зман, ашукваць, абдурваць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Наму́льніца, намыльніца ’ручка сахі’ (беласт., Смул.). Смулкова звязвае з намуляць даціснуць, нацерці’, намул ’нацёртае месца’, параўн. таксама мулёц ’ручка касы’, аднак, на яе думку, формы з ы нельга вытлумачыць вядомым на Палессі чаргаваннем ы > у пасля губных, паколькі формы з ы засведчаны таксама ў паўночнарускіх гаворках, параўн. мылица ’ручка вясла’ (Смул., 33–34). Фасмер (3, 23–24) звяртае ўвагу на варыянтнасць мыл- і мулпараўн. рус. мульги ’тс’, аднак схільны аднесці названыя формы да муляць (там жа, 9), параўн. таксама смал. намыльваць даціраць, націскаць’ (збліжана з мыла, мыліць?).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Мы́ла 1, му́ло, драг. мэ́ло, бран. мы́лца ’рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое ўжываецца для мыцця’, (перан.) ’белая пена ў коней ад поту’ (ТСБМ, Бяльк., КЭС, Сл. ПЗБ, Растарг.), шальч., гродз., драг. ’нясмачныя ежа’ (Сл. ПЗБ). Укр. мило, рус. мыло, польск., н.-, в.-луж. mydło, чэш. mýdlo, славац. mydlo, славен. mílo, серб.-харв. ми̏ло, ц.-слав. мыло. Прасл. mydlo, утворанае ад myti > мыць (гл.). (Міклашыч, 207; Фасмер, 3, 24). Аднак Трубачоў (Этимология–1963, 42) пераканаўча абгрунтоўвае пачатковую прасл. рэканструяваную форму ў выглядзе mūtlo. Сюды ж мыліцца ’намыльвацца’, мыліць ’распускаць мыла ў вадзе’ (ТСБМ, Юрч., Бяльк.).
Мы́ла 2 ’памылка’, мыла зʼесці ’памыліцца, атрымаць адмову’ (Нас.). Можна бачыць тут кантамінацыю польск. myłka ’памылка’, mylać, mylić ’памыліцца’ і бел. мыла ’нясмачная ежа’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)