мы́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. каго-што. Церці мылам з вадою.

М. рукі.

2. што. Распускаць мыла ў вадзе.

М. ваду.

Мыліць (намыліць) шыю каму (разм.) —

1) біць каго-н., сурова распраўляцца;

2) моцна прабіраць каго-н., строга выгаворваць.

|| зак. намы́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| звар. мы́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца (да 1 знач.); зак. намы́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́ліць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мы́лю мы́лім
2-я ас. мы́ліш мы́ліце
3-я ас. мы́ліць мы́ляць
Прошлы час
м. мы́ліў мы́лілі
ж. мы́ліла
н. мы́ліла
Загадны лад
2-я ас. мы́ль мы́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мы́лячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мы́ліць несов., в разн. знач. мы́лить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

1. каго-што. Намыльваць мылам з вадою. Пакуль [Юхневіч] мыліў і мыў рукі, ад якіх ішоў пах бензіну, сястра Андрэя пачысціла яму пінжак. Савіцкі.

2. што. Распускаць мыла ў вадзе. Мыліць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́ліць (in)sifen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

намы́ліць гл. мыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памы́ліць, ‑мылю, ‑мыліш, ‑мыліць; зак., каго-што.

1. Злёгку намыліць.

2. і без дап. Мыліць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́лить несов. мы́ліць;

мы́лить ше́ю дава́ць наганя́й;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак.

1. гл. мыліць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Распускаючыся ў вадзе, даваць пену.

Мыла добра мыліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

soap2 [səʊp] v. мы́ліць, намы́льваць;

soap oneself down намы́ліцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)