му́ха, -і, ДМ му́се, мн. -і, мух, ж.

Агульная назва шырокараспаўсюджаных двухкрылых насякомых.

Асеннія мухі.

З мухамі ў носе — капрызны, з норавам.

Пад мухай (разм.) — у стане ап’янення, быць п’янаватым.

Рабіць з мухі слана — значна перабольшваць што-н.

|| памянш. му́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

|| прым. мушы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпа́нскі шпа́нский;

~кая аве́чка — шпа́нская овца́;

~кая му́шка — шпа́нская му́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жук сямейства нарыўнікаў, шкоднік лісцевых дрэў і кустоў; шпанская мушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мушкава́ны ’тканіна для саянаў і спадніц з набіўнымі крапінкамі’ (Растарг). Да му́шка < му́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мысе́ка1 (дзіцячае) ’мошка’ (Нас.). Балтызм. Параўн. літ. muselė, musytėмушка’, masalas ’мошка’.

Мысека2 (дзіцячае) ’калматы мядзведзь’ (Нас.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. meška ’мядзведзь’. Гл. таксама мышэка, машэка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыцэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Падрыхтавацца да стральбы, навёўшы зброю на цэль. Чыжык прыцэліўся, але рукі дрыжалі і ўвесь час неспакойна скакала мушка. Лупсякоў. Рагозін ускочыў у акоп, схапіў вінтоўку, прыцэліўся і стрэліў. Гурскі. // Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. Аніся ўжо выліла ўсю ваду з лейкі, а Шаевіч ніяк не мог прыцэліцца і сфатаграфаваць яе. Сабаленка.

2. перан. Разм. Намерыцца зрабіць што‑н.; абраць аб’ект дзеяння, уздзеяння. [Цярэшка:] — Скажам, табе захочацца ўхапіць лепшую валоку панскай зямлі, і я на яе прыцэліўся, от і счэпімся загрудкі — каламі не разбароніш. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяшэй, мяжэй ’расліна з сям. злакавых, Setaria glauca (L.) P. Beauv.’ (маг., Кіс.). Укр. миші́й, мише́й, рус. мышей, раст. мышай, якія, паводле аўтараў ЕСУМ (3, 470), з’яўляюцца вынікам відазмены тукавай формы муші́й, муши́й, збліжанай з ми́ша ’мыш’. Лексема муші́й (муши́й, муші́йка, муши́ця, му́шка) ’цімафееўка’ і інш., якім у іншых слав. мовах адпавядаюць: чэш. mušec, серб.-харв. му̏хар, ми̏вар, мо̀хар ’брыца, Echinochloa crus galli Roem.’, славен. múšec, múhec ’тс’, звязваюцца з му́ха (яшчэ Мацэнаўэр, Cizí sl., 258), што з’яўляецца другасным. Этымалогія, аднак, няясная (Махэк, Jména, 294; Бязлай, 2, 208; ЕСУМ, 3, 544).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ха, муха́, му́шка ’двухкрылае насякомае, Musca’ (ТСБМ, Яруш., Бес., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС); шальч., круп. ’пчала, Apis mellifera’ (Сл. ПЗБ), ’крапінка’, ’частка прыцэльнага прыстасавання агнястрэльнай зброі’ (ТСБМ). Укр., рус. му́ха, польск., н.-, в.-луж. mucha, чэш. moucha, славац. múcha, славен. múha, серб.-харв. му̀ха, му̀ва, му̏шица, макед. мува, мувичка, балг. муха́, ст.-слав. моуха, мъшица. Прасл. mucha чаргаваннем галоснай звязана з mъšъka > мошка (гл.). І.‑е. адпаведнікі літ. mùsė, лат. mũsa, muša, лац. musca, ст.-грэч. μυῖα (< mus‑ja), алб. mizë, myzë, арм. mun (< mus‑no). Да і.-е. *mū‑/*mūs‑ ’муха’ (Міклашыч, 206; Траўтман, 191; Мюленбах-Эндзелін, 2, 673; Фасмер, 3, 19; Махэк₂, 376; Покарны, 752; Бязлай, 2, 205). Сюды ж: мухаві́к ’полаг ад мух’, му́шнік ’папера-ліпучка’, му́шына ’адна з мноства мух’ (Касп.), мухабойка (паст., Сл. ПЗБ). Значэнне ’пчала’ ёсць у чэш., польск., серб.-харв. мовах, як і ў франц. (mouche à miel) — табу. Параўн. аналагічна паўд.-усх. муха свята ’пчала’ (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ха1 ’вельмі мокрае надвор’е, слота’ (Клім.), плеха ’непагадзь’ (драг., Нар. словатв.). У выніку перастаноўкі зычных з хляпсц параўн. хляпа ’слата’ (чэрв., мядз., уздз., Сл. ПЗБ), сюды ж: кіраў. пляхі ’вельмі мокрая адзежына’ (Нар. сл.), відаць, пад уплывам пляхаг©ь ’шлёпаць, пляскаць’, гл. ппнх©.

Пля́ха2 ’бутэлька’ (слуц., Шн.), ’фляга, шкляны сасуд’ (Нас.); параўн. ст.-бел. пляша, хвляша, фляша (з 1538 г.), запазычаныя са ст.-польск. flasza, якое са ст.-ням. vlasche. Утварылася шляхам рэдэрывацыі: пляша > пляшка > пляха, як му́шкаму́ха.

Пля́ха3 ’вельмі вялікі баравік, які звычайна расце ў нізкім сырым месцы’, ’агульная назва старых грыбоў’ (уздз., Нар. словатв.). Параўн. польск. plecha ’цела грыба’, паводле Банькоўскага (2, 603), ужытае для перакладу лац. thalłus, што адпавядае ням. pilzkörper. Няясна. Магчыма, звязана з плехі ’лысіна, плех, плеш’, параўн. плешка ’галоўка цвіка’ (гл.), або вобразная назва на базе імітатыва гілях! параўн. пляхшпа ’хлюпка’ ў фразе: шыпшына цвіце ппяхата. аружапоўна (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́мха, часцей мн. л. пры́мхі ’забабоны, забабонныя прыкметы’ (ТСБМ, Шн. 1, Растарг.; лях., Сл. ПЗБ, ТС), пры́мухі ’прымхі; жарты’ (Ян.). Няясна. Верагодна, з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем ад прымсці́ць/прымсці́цца (гл.) з экспрэсіўным ‑х‑ на месцы ‑с‑ у фіналі асновы (чакалася б *пры́мс(х)а) і развіццём першаснай семантычнай базы (гл. Краўчук, Бел. лекс., 86). Іншыя версіі выказвалі Мікуцкі (сувязь з муха, параўн. польск. muchi w nosie ’пра ганарлівага, непрадказальнага’, гл. падрабязней Неўская, История слав. этим., 21; параўн. яшчэ макед. мушичка ’мошка; капрыз’), Свобада (Studies in Slavic Ling. and Poetics, N.Y. — London, 1968, 247). Ткачэнка (ЕСУМ, 4, 574) параўноўвае з рус. па́мха ’перашкода, ліха, пошасць’, помха ’неўраджай’, што да мох (гл.), *мъха ’хвароба коласа; іржа’; Трубачоў (ЭССЯ, 22, 194) адносіць да *mъxъ (гл. мох) у сувязі з павер’ямі, але не выключаецца і сувязь з *mъšъka ’мошка, мушка’. Параўн. укр. при́мхи ’тс’, при́мха ’капрыз, недарэчнае жаданне, выдумка’, при́мхати ’капрызіць’, при́мхливий, примхува́тий ’капрызны, пераборлівы’. Спецыяльна гл. Мяркулава, Этим. иссл., 6, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)