Маліта́н ’бумазея’, маліта́навы ’бумазейны (Шат.). З франц. molleton ’тканіна мальтон’, магчыма, праз польск. мову, дзе, аднак, адпаведнік molton — ’мультан, касматая з абодвух бакоў тканіна, якая ўкладваецца, напрыклад, паміж тканінай і падшыўкай парцьеры’. Параўн. таксама бел. мультан (гл.) і польск. multan ’гатунак вельмі мяккай ваўнянай тканіны’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
саці́н, ‑у, м.
Баваўняная ці шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок. Нямала спакусы тут і для самой гаспадыні: і гэтакі, што мяса, шчыльны і мяккі мультан, і сацін, і корт на спадніцу. Васілевіч.
[Ад фр. satin — атлас.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Мульт, му́льта, му́льтан, мульта́н, мульты́н ’баваўняная тонкая варсістая тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Шатал., Сл. ПЗБ, Мат. Маг.; томск., КЭС), мультаноўка ’хустка ў кветкі’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’кофта з мультану’ (Жд. 1), мульта́нка ’баваўняная коўдра’ (Нас.), мультоўка, мультаноўка ’фабрычная тканіна’ (маг., Бел. нар. адзенне). З польск. multan ’вельмі тонкая шарсцяная тканіна’, якое з франц. molleton ’тс’ < mollet ’мяккі, пяшчотны’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)