мери́ло ср. ме́рка, -кі ж.; (перен. ещё) крытэ́рый, -рыя м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крытэ́рый, ‑я, м.

Прызнак, на аснове якога праводзіцца ацэнка, азначэнне або класіфікацыя чаго‑н.; мерка. Пытанне аб сутнасці і назначэнні мастацтва служыць у класавым грамадстве крытэрыем падзелу мастакоў на два лагеры. У. Калеснік. Мастацкая літаратура служыць крытэрыем, на які прыходзіцца раўняцца пры адборы ў літаратурную мову розных моўных выяўленчых сродкаў. Шакун.

•••

Крытэрый ісціны (кніжн.) — мерка для вызначэння правільнасці, дакладнасці нашых ведаў, адпаведнасці нашых адчуванняў, уяўленняў, паняццяў аб’ектыўнай рэальнасці.

[Ад грэч. kritērion — сродак для суджэння, рашэння.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Меркацыя, міркацыя ’меркаванне’ (Грыг.). Беларускае. Утворана пры дапамозе лац. суфікса ‑(а)цыя (пашыранага ў дыялектах, параўн. драг. страмо́цыя ’сорам’) ад мерка‑ваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярка́смерка’ ў прымаўцы: чаркас, мяркас ’чырканём па мерцы’ (Нас.). Жартаўлівае (экспрэсіўнае) утварэнне ад мераць і суфікса ‑ас (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

метро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм.

1. Мерка (звычайна двухметровая) для падліку чаго‑н. у метрах. Косцік з вельмі гаспадарлівым і заклапочаным выглядам прайшоў паўз.. [мужчын] да калгаснага двара з метроўкаю на плячы. Чорны.

2. Пра дровы, дошкі і пад. даўжынёю ў адзін метр. Дошка-метроўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кіёк ’невялікі кій’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк., Нік.), ’палка ў ткацкім станку для паварочвання «калоды» і падвешвання «нітоў»’ (Касп.), ’тычка’ (Мат. Гом.), ’мерка’ (Нік. Очерки), ’клін у навоі’ (Мат. Гом., Жыв. сл.). Гл. кій1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каза́, -ы́, мн. ко́зы і (з ліч. 2, 3, 4) казы́, коз, ж.

1. Невялікая парнакапытная жвачная жывёліна (свойская, дзікая) сямейства пустарогіх; самка казла.

Даіць казу.

2. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў (разм.).

3. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будоўлі (уст.).

4. Беларускі калядны абрад.

|| памянш. ко́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. казі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Казінае малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пудаўня́ ’вялікае халоднае памяшканне’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, ад пудаўнямерка, у якую змяшчаецца пуд сыпкіх рэчываў’, гл. пуд], з абагульненнем, выклікаеш суфіксацыяй ’ёмістасць’ — ’памяшканне’, параўн. вагаўня ’памяшканне для ўзважвання’ і пад., магчыма, пад уплывам ваўкаўня (гл.) на базе фразеалагізма хоць ваўкоў ганяй (пра вельмі халоднае памяшканне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саво́к ’прылада для збірання смецця’ (Мат. Маг.), ’шуфлік’, ’міска драўляная’, ’мерка на 2 фунты’ (Мат. Гом.), ’прылада ў выглядзе грабелек для збірання чарніц’, ’каробачка з бяросты для ягад’ (Шатал.). Рус. сово́к ’прылада для збірання смецця; грабелькі для збірання ягад’ і г. д. Да *соваць, гл. сунуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́вудзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Злавіць на вуду, спінінг. За гадзіны дзве я ўсё ж вывудзіў з пяток акуньчыкаў. Якімовіч.

2. перан. Разм. Выведаць, здабыць што‑н. хітрыкамі, падманам. І бачачы, што ад старога больш нічога карыснага не вывуджу, я развітаўся і пайшоў дахаты. Карпюк.

3. Раздабыць, знайсці сярод многіх, многага. А справа тут стаіць зусім проста, і ў гэтым сэнсе ёсць толькі адна мерка, якая падыдзе да кожнага: жыве чалавек для таго, каб у жыцці як можна болей вывудзіць карыснага і прыемнага для сябе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)