Мацая́ ’мацак’ (Юрч.). Да мацаваць (гл.). Аб суфіксе ‑ěja гл. Слаўскі, SP, 1, 87; Сцяцко, Афікс. наз., 86.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацаўні́к ’парушэнец парасоністы, Chimaphila Pursh. umbellata (L.) Nutt.’ (маст., Сл. ПЗБ). Да мацава́ць ’умацоўваць (здароўе)’ — расліна з’яўляецца лекавай. Магчыма, аналагічна ўзнікла лексема мацаўнік ’цыкорыя, Cichorium intybus’ (гродз., Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мацава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мацаваць.
2. Тое, што і крапеж. Рудніковыя мацаванні.
3. Прыстасаванне, якое служыць для замацавання чаго‑н. Прабіраючыся паміж зараснікаў вярбы, што разрасл[і]ся па беразе ракі, Валерый адчуў, як аслабла мацаванне лыжы на правай назе. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацава́цца, мацуюся, мацуешся, мацуецца; незак.
1. Цвёрда, стойка трымацца, выяўляць вытрымку ў чым‑н.; стрымлівацца. Коля мацаваўся, стараючыся схаваць сваё хваляванне. Рунец. // Старацца быць бадзёрым. Адразу пасля вайны яшчэ мацавалася Адарка, а тут во здаваць пачала. Лупсякоў.
2. Зал. да мацаваць (у 1–3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крапі́ць ’пырскаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. кропити, рус. кропить ’тс’, ст.-слав. кропити, серб.-харв. кро̀пити, славен. kropíti ’тс’, польск. kropić, чэш. kropiti, славац. kropiť, н.-луж. kšopiś ’тс’. Прасл. kropiti не мае надзейных індаеўрапейскіх паралелей (параўн. Слаўскі, 3, 132–133; Фасмер, 2, 382).
Крапі́ць 2 ’мацаваць’ (Мат. Гом., Ян.), ’латаць, зашываць’ (Нар. сл., Нар. словатв., Ян.). Гл. крэпкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)