мацава́ць, мацу́ю, мацу́еш, мацу́е; мацу́й; мацава́ны; незак., што.

1. Трывала прымацоўваць.

М. трос.

2. перан. Рабіць моцным, узмацняць.

М. абарону краіны.

3. У горнай справе: устанаўліваць крапеж.

4. Правяраць моц чаго-н. (разм.).

М. яйка.

|| наз. мацава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мацава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мацу́ю мацу́ем
2-я ас. мацу́еш мацу́еце
3-я ас. мацу́е мацу́юць
Прошлы час
м. мацава́ў мацава́лі
ж. мацава́ла
н. мацава́ла
Загадны лад
2-я ас. мацу́й мацу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мацу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мацава́ць несов.

1. (укреплять) крепи́ть;

2. (испытывать крепость чего-л.) про́бовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мацава́ць, мацую, мацуеш, мацуе; незак., што.

1. Трывала прымацоўваць. Чалавек шэсць грузчыкаў завіхаліся на платформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. Асіпенка. // Змацоўваць элементы машын, канструкцый.

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж. Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. Аўрамчык.

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць, замацоўваць. Мацаваць трос.

4. перан. Рабіць моцным, узмацняць. Мацаваць дружбу. □ — Вам шлях у заўтра, ленінцы, Смялей мацуйце строй! Кірэенка.

5. Разм. Прабаваць моц чаго‑н. [Наўмыснік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацава́ць

1. (прымацаваць) befstigen vt (да чаго-н. an A), fest mchen;

2. (здароўе) stärken vt, kräftigen vt;

3. перан. (уладу, дружбу) fstigen vt;

4. вайск. befstigen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мацава́ць

(польск. mocować)

1) трывала прымацоўваць;

2) моцна прывязваць, замацоўваць;

3) перан. рабіць моцным, узмацняць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мацава́ць, моцова́ць, кобр. моцёва́ты ’трывала прымацоўваць’, ’трымацца’, ’узмацняць’, ’спрабаваць моц чаго-небудзь’, ’перамагаць’ (ТСБМ, Нас., Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Нар. лекс.), мацавацца ’ўмацоўвацца, борацца, мерацца сілай’, ’адчуваць моц (у нагах)’ (Нас., Касп.; дзятл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Запазычана са ст.-польск. mocować ’умацоўваць, зацвярджаць’. Гл. таксама моц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памацава́ць гл. мацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мацава́цца несов., страд. крепи́ться; см. мацава́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крепи́ть несов.

1. мацава́ць, умацо́ўваць;

2. мед. скрапля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)