Мацаўні́к ’парушэнец парасоністы, Chimaphila Pursh. umbellata (L.) Nutt.’ (маст., Сл. ПЗБ). Да мацава́ць ’умацоўваць (здароўе)’ — расліна з’яўляецца лекавай. Магчыма, аналагічна ўзнікла лексема мацаўнік ’цыкорыя, Cichorium intybus’ (гродз., Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)