лох 1, ‑у, м.
Род кустовых ці дрэвавых раслін з серабрыстымі лістамі, духмянымі кветкамі і пераважна прыгоднымі для ежы пладамі; дзікая масліна.
лох 2, ‑а, м.
Самец сёмгі ў перыяд нерасту.
[Ад фін. lohi — ласось, сёмга.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Лох ’дзікая масліна, расліна Elaeagnus L.’ (ТСБМ, Кіс.). Рус. лох ’тс’. Няясна. Фасмер (2, 524) адмаўляе сувязь з алей (гл. у Гараева, 238).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
аліва, масліна
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
маслі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да масліны. // Падобны на плод масліны. Язык Пачулія пачаў блытацца, маслінавыя вочы затуманіліся. Самуйлёнак.
2. у знач. наз. маслі́навыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца масліна, бэз, ясень і інш.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ма́сленіца, ма́сленка, ма́сьлінка, ма́сліна, ма́сляна ’свята провадаў зімы, аднесенае царквою на нядзелю перад вялікім постам’, ’прывольнае добрае жыццё’ (ТСБМ, БелСЭ; драг., КЭС; паўд.-усх., КЭС). Укр. ма́сниця, ма́сляниця, масляна, рус. масленица, ма́сляница, ма́сленая, ма́сляная, ст.-рус. масленица, масляница, масленая недѣля ’масляніца’. Усходнеславянскае. Утварылася ў выніку намінацыі са ст.-слав. словазлучэння ⁺масльнаꙗ седьмица. Сюды ж маслінка ’страва з тварагу і масла, якую ядуць на масленіцу’ (віц., Хрэст. дыял.). Да ма́сла (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
алі́ва, ‑ы, ж.
1. Вечназялёнае паўднёвае дрэва сямейства маслінавых; масліна. Дык няхай гучыць над светам слова, Слова гневу ходзіць па зямлі, Каб пад сонцам цвіў мой край сасновы І алівы вашыя цвілі!.. Рудкоўскі.
2. Ядомы плод гэтага дрэва.
3. Алей, атрыманы з яго пладоў.
4. Змазачнае масла. [Пракоп:] Трактар каштуе вялікіх грошай: і сам ён дарагі, і бензін аплаціць трэба, аліву. Колас. У ваччу яшчэ стаялі высокія сцены, чорныя з жаўтаватым водлівам, машынная аліва на жалезных прэнтах і калёсах. Чорны.
[Лац. oliva.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)