маслі́на, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Аліўкавае дрэва, а таксама яго плод.

|| прым. маслі́навы, -ая, -ае.

М. гай.

Сямейства маслінавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маслі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. маслі́на маслі́ны
Р. маслі́ны маслі́н
Д. маслі́не маслі́нам
В. маслі́ну маслі́ны
Т. маслі́най
маслі́наю
маслі́намі
М. маслі́не маслі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маслі́на ж., бот. масли́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маслі́на, ‑ы, ж.

1. Вечназялёнае субтрапічнае пладовае дрэва сямейства масліпавых з пладамі, падобнымі на сліву; аліва.

2. Плод гэтага дрэва. Кансерваваныя масліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маслі́на ’вечназялёная субтрапічная расліна Olea europaea і яе плод’ (ТСБМ). Укр. маслина, рус. маслина, ст.-рус. маслина, ст.-слав. маслина — калька з с.-грэч. ελαία ’тс’, у якой ‑ία адпавядае слав. ‑ина (Бернекер, 2, 29; Фасмер, 2, 578; Шанскі, ЭИРЯ, 2, 132–133; Скок, 2, 382; БЕР, 3, 679).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масліно́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Масліно́
Р. Масліна́
Д. Масліну́
В. Масліно́
Т. Масліно́м
М. Масліне́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

масли́на маслі́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алі́ва, -ы, мн. -ы, алі́ў, ж.

1. Вечназялёнае паўднёвае дрэва сямейства маслінавых; масліна.

2. Ядомы плод гэтага дрэва.

3. Алей, атрыманы з яго пладоў.

4. Змазачнае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алі́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, алі́вак, ж.

Плод алівы (у 1 знач.), масліна.

|| прым. алі́ўкавы, -ая, -ае.

А. колер (жоўта-зялёны з карычневым адценнем). Аліўкавая галінка (сімвал міру).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оли́ва бот. алі́ва, -вы ж., маслі́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)