супрацьды́мны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для барацьбы з дымам; які забяспечвае ад дыму. Супрацьдымная маска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціды́мны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для барацьбы з дымам; які засцерагае ад дыму; супрацьдымны. Процідымная маска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўма́ска, ‑і, ДМ ‑месцы; Р мн. ‑масак; ж.

Вузкая маска, якая закрывае толькі частку твару (звычайна лоб, бровы і нос).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́ра, ‑ы, ж.

1. Разм. груб. Твар чалавека. Заехаць у хару.

2. Уст. Маска ў выглядзе звярынай морды або смешнай і страшнай фізіяноміі. Маскарадныя хары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шама́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шамана, шаманства. Шаманская маска. □ [Эліо:] — Праўда, ён [культурны чалавек] не б’е ў бубен і не танцуе, а чытае свае шаманскія заклінанні з кніжкі ў прыгожым пераплёце. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

личи́на

1. прям., перен. ма́ска, -кі ж.;

2. (накладка с замочной скважиной) накла́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Машка, ст.-бел. машкарамаска’ запазычана са ст.-польск. maszkara (Кюнэ, 77; Булыка, Лекс. запазыч., 119), якое з італ. maschera < араб. mashara ’тс’ (Брукнер, 324; Бернекер, 2, 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лічы́нка ’чарвякі, насякомыя, рыбы і інш. у пачатковай стадыі развіцця’ (ТСБМ) запазычана з рус. личинка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якое ў выніку дээтымалагізацыі развілося з личинамаска’ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 348).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маскара́д ’баль, вечар, на які прыходзяць у масках, касцюмах’, ’незвычайны ўбор, які мяняе знешні выгляд’ (ТСБМ). З рус. маскара́д (а ў пачатку XVIII ст. і машкарада), якое з франц. mascarade < італ. mascarata < mascheraмаска’ (Фасмер, 2, 578).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які нясе ахову, прызначаны для аховы. Ахоўная служба. Ахоўная зона. Ахоўнае лесанасаджэнне.

2. Які засцерагае, служыць для аховы ад шкоднага ўплыву чаго‑н. Ахоўная маска. Ахоўныя акуляры.

3. Разм. Ахоўнай афарбоўкі. На ярусах увіхаліся людзі ў ахоўнага колеру пакалечаных шапках. Пестрак.

•••

Ахоўная афарбоўка гл. афарбоўка.

Ахоўная граната гл. грамата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)