масі́раванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. масіраваць 1; масаж.
масі́раванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. масіраваць 2 і масіравацца 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масі́равацца 1, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Рабіць сабе масаж.
2. Зал. да масіраваць 1.
масі́равацца 2, ‑руецца; зак. і незак.
Спец. Сканцэнтравацца (канцэнтравацца) у адным месцы (пра войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масі́раваць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
Рабіць масаж. Не звяртаючы ўвагі на ўдары крылаў, [дзед] пачаў масіраваць мускулістае цела птушкі. Беразняк.
[Ад фр. masser — рабіць масаж.]
масі́раваць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Спец. Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) у адным месцы (войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).
[Ад фр. maser.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абце́рці, абатру́, абатрэ́ш, абатрэ́; абатро́м, абатраце́, абатру́ць; абцёр, -це́рла; абатры́; абцёрты; зак.
1. каго-што. Выцерці, зрабіць сухім, чыстым.
А. рукі.
А. твар.
2. што. Зняць, сцерці верхні слой чаго-н.
А. старую фарбу.
|| незак. абціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. абце́рціся, абатру́ся, абатрэ́шся, абатрэ́цца; абатро́мся, абатраце́ся, абатру́цца; абцёрся, -це́рлася; абатры́ся; незак. абціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. абціра́нне, -я, н. і абці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.
Халоднае абціранне (масаж цела мокрым ручніком). Анучка для абціркі станка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расце́рці, разатру́, разатрэ́ш, разатрэ́; разатро́м, разатраце́, разатру́ць; расцёр, -це́рла; разатры́; расцёрты; зак.
1. што. Тручы, размяць, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.
Р. тытунь.
2. што. Націскаючы, размазаць па якой-н. паверхні.
Р. крэм на руках.
3. каго-што. Зрабіць масаж, моцна пацерці.
Р. спіну.
4. што. Ходзячы, ездзячы, пратаптаць, пракласці (сцежку, дарогу і пад.; разм.).
Р. дарогу.
|| незак. расціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. расціра́нне, -я, н. і расці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.
|| прым. расці́рачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і расціра́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
працэду́ра, ‑ы, ж.
1. Афіцыйны парадак дзеянняў для ажыццяўлення ці выканання чаго‑н. Працэдура галасавання. Працэдура падпісання дагавору. Судовая працэдура. // Ход, паслядоўнасць дзеянняў у якой‑н. справе. Працэдура апазнавання скончылася; каго ніхто не апазнаў, пагналі назад у барак. Сабаленка.
2. Лячэбнае мерапрыемства, прапісанае ўрачом (ванны, масаж і пад.). Хадзіць на працэдуры. Лячэбныя працэдуры. □ Звычайна шустрая, як вавёрка, Віра захварэла, штодня яе возяць на водныя працэдуры. Навуменка.
[Ад лац. procedere — рухацца наперад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пластыкі, уласцівы ёй. Пасля пластычнай гімнастыкі .. [актрыса] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч. «Кантакт» з мастацтвам у паэзіі Максіма Танка выяўляецца і... праз шматлікія асацыятыўныя масткі да краіны тэм і вобразаў пластычных мастацтваў. Рагойша.
2. Здольны пад высокім ціскам мяняць форму; не ломкі. Пластычныя матэрыялы.
3. Спец. Звязаны з перасадкай скуры. Пластычная хірургія. Пластычная аперацыя.
•••
Пластычная маса гл. маса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расце́рці, разатру, разатрэш, разатрэ; разатром, разатраце; зак., каго-што.
1. Тручы, размяць, раздрабіць. Базыль кінуў і расцёр нагой акурак. Курто. // Тручы, размяшаць, ператварыць у аднародную або вадкаватую масу. Расцерці яйкі з цукрам. Расцерці сметанковае масла.
2. Размазаць па якой‑н. паверхні. Шурпатай далонню .. [Агей] выцер вочы, расцёр па шчацэ слязу. Галавач. [Пастаялец] заўважыў попел на абрусе. Хацеў пальцам згарнуць, ды расцёр на тканіне. Грамовіч.
3. Зрабіць масаж, уцерці што‑н. Чырвоныя ад холаду ногі .. [Піліп] расцёр і працягнуў да агню. Шчарбатаў. Асцярожна перанёс туды раненага капітана і зрабіў перавязку, расцёр спіртам яго твар і рукі. Шамякін.
4. Разм. Ходзячы, ездзячы, утаптаць, пракласці (дарогу, сцежку і пад.). А хоць і разатруць, пратопчуць дарогу — ненадоўга. Уночы яе ўсё адно закідае, замяце снегам. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)