маса́ж, -у, м.

Расціранне цела з лячэбнай, аздараўляльнай мэтай.

М. твару.

|| прым. маса́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маса́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. маса́ж
Р. маса́жу
Д. маса́жу
В. маса́ж
Т. маса́жам
М. маса́жы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маса́ж, -жу м. масса́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маса́ж, ‑у, м.

Расціранне цела з мэтай паляпшэння кровазвароту, абмену рэчываў у тканках і інш. Рабіць масаж. Спартыўны масаж. □ Пасля пластычнай гімнастыкі .. [Ляхоўская] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч.

[Фр. massage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маса́ж ’расціранне цела з мэтай паляпшэння кровазвароту, абмену рэчываў у тканках’ (ТСБМ). З рус. масса́ж ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое з франц. massage < masser < ст.-грэч. μάσσω ’мяшу, расціраю’. Масіраваць ’праводзіць масаж’ (ТСБМ) — з рус. массировать (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое з ням. massieren.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэла́кс-маса́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэла́кс-маса́ж рэла́кс-маса́жы
Р. рэла́кс-маса́жу рэла́кс-маса́жаў
Д. рэла́кс-маса́жу рэла́кс-маса́жам
В. рэла́кс-маса́ж рэла́кс-маса́жы
Т. рэла́кс-маса́жам рэла́кс-маса́жамі
М. рэла́кс-маса́жы рэла́кс-маса́жах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

масса́ж маса́ж, -жу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масажава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; незак., каго-што.

Рабіць масаж.

М. хвораму руку.

|| наз. масажава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масажава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. масажаваць; масаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памасажава́ць

‘пэўны час парабіць масаж (памасажаваць каго-небудзь, што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памасажу́ю памасажу́ем
2-я ас. памасажу́еш памасажу́еце
3-я ас. памасажу́е памасажу́юць
Прошлы час
м. памасажава́ў памасажава́лі
ж. памасажава́ла
н. памасажава́ла
Загадны лад
2-я ас. памасажу́й памасажу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час памасажава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)