маса́ж, -у, м.

Расціранне цела з лячэбнай, аздараўляльнай мэтай.

М. твару.

|| прым. маса́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маса́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. маса́ж
Р. маса́жу
Д. маса́жу
В. маса́ж
Т. маса́жам
М. маса́жы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маса́ж, -жу м. масса́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маса́ж, ‑у, м.

Расціранне цела з мэтай паляпшэння кровазвароту, абмену рэчываў у тканках і інш. Рабіць масаж. Спартыўны масаж. □ Пасля пластычнай гімнастыкі .. [Ляхоўская] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч.

[Фр. massage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масаж

т. 10, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маса́ж м Massge [-ʒə] f -, -n; Knten n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

маса́ж

(фр. massage)

расціранне цела з лячэбнымі мэтамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Маса́ж ’расціранне цела з мэтай паляпшэння кровазвароту, абмену рэчываў у тканках’ (ТСБМ). З рус. масса́ж ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое з франц. massage < masser < ст.-грэч. μάσσω ’мяшу, расціраю’. Масіраваць ’праводзіць масаж’ (ТСБМ) — з рус. массировать (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое з ням. massieren.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маса́ж

(фр. massage)

расціранне цела з лячэбнай мэтай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэла́кс-маса́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэла́кс-маса́ж рэла́кс-маса́жы
Р. рэла́кс-маса́жу рэла́кс-маса́жаў
Д. рэла́кс-маса́жу рэла́кс-маса́жам
В. рэла́кс-маса́ж рэла́кс-маса́жы
Т. рэла́кс-маса́жам рэла́кс-маса́жамі
М. рэла́кс-маса́жы рэла́кс-маса́жах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)