Нуда́1 ’нячыстасць на целе і на галаве; бядота, голад; сум, нудота’ (Нас.), ’нудота, сум; моташнасць’ (Бяльк., Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ), ’маркота; бядота’ (Касп.), ’сум, гора; галеча’ (Яруш.), ’маркота, сум, хандра’ (Мал.), ’маркота; вошы’ (Пятк. 2), ’хвароба раслін’ (Сцяшк.), ’галеча, нястача’ (Нік. Очерки), ’моташнасць’ (ТС), ну́джа ’моташнасць; сум, маркота’ (Клім.), ’нудны чалавек’ (ТС), укр. нуда́маркота, сум; моташнасць’, рус. нуда́ ’прымус; надаедлівасць; сум, маркота; спёка; насякомыя (камары, машкара і інш.); кароста, нячыстасць на целе; цяжкае становішча, турбота, голад’, польск. nudaмаркота; нудота; сум; вошы; нудны чалавек’, славен. nȗdo, nüda ’заробак, плата’, серб.-харв. кайк. nuda ’тс’. Вытворнае ад *nuditi (гл. нудзіць), насуперак Фасмеру (3, 88: нудить ад нуда), як хада ад хадзіць і пад.

Нуда́2 ’так, але’ (карэл., Нар. лекс.). Відаць, запазычана з рус. прастамоўн. ну да́ ’тс’ < ну (гл.) і да ’так’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Амарко́ціць ’засмуціць’ (Нас.), амаркочаны ’засмучаны’ (Нас.). Гл. маркота.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

журба́, ‑ы, ж.

Пачуццё смутку, душэўнай прыгнечанасці; туга, маркота. Бабка Наста сядзела на дубовай калодачцы каля печы, унурыўшыся ў свае нескладаныя, апавітыя журбою думкі. Колас. Тарас стаяў пасярод хаты, анямелы ў безвыходнай журбе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысму́так ’засмучэнне, маркота; жаль’ (Нас., Байк. і Некр.). Прэфіксальны дэрыват ад смутак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́сть ж. сум, род. су́му м. журба́, -бы́ ж., марко́та, -ты ж., сму́так, -тку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ту́жба ‘смутак, маркота’, ‘клопат’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Янк. БП): u dware służba ni wielika tużba (Арх. Федар.). Укр. тужба́ ‘журба, маркота’, рус. тужба́ ‘клопат’, польск. tużba ‘смутак’, в.-луж. tužba ‘сум, журба, маркота’, чэш. tužba ‘моцнае жаданне’, tužby ‘спадзяванне’, славац. túžba ‘сон, мара’, ‘цяга, імкненне да чаго-небудзь’, ‘смутак, туга’, харв. tùžba, чак. tužbȁ ‘скарга, нараканне’, серб. ту̀жба ‘скарга, іск’, балг. тъ́жба ‘скарга’, ‘сум, журба, гора’, макед. тужба ‘судовы іск’. Прасл. *tǫg‑ьba > *tǫžьba. Да туга́, тужыць1, 2 (гл.). Літ. tūžbà ‘злосць’ запазычана з беларускай, гл. Фрэнкель, 2, 1147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́дбіць ’знемагаць, чахнуць’ (Нас.). Няясна; відаць, звязана з ныдзіць ’маркоціцца, ныць; знемагаць, чахнуць’ (ТС), магчыма, ад *ныдзьбамаркота’ і пад. Гл. таксама ныдвіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кручи́на ж., фольк. журба́, -бы́ ж.; (печаль) сму́так, -тку м., марко́та, -ты ж.; (тоска) туга́, -гі́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нуд ’халера, зараза, нуда’ (слонім., Нар. словатв.; Сл. ЦРБ), ’нуда; моташнасць’ (драг., Нар. словатв.), ’сум, маркота’ (Чэрн.), ’неахайнасць’ (Нік. Очерки), нудзь ’нуда, журба, маркота’ (ТС), укр. нуд ’нуда; млоснасць’, рус. нуд ’кароста’. Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.); першапачатковае значэнне захавалася, відаць у ну́ддзе ’прымус’ (Нас.), параўн. нуддзю ’прымусам, гвалтам’ (там жа), з якіх натуральным шляхам маглі ўзнікнуць формы нуд, нудзь, параўн. хлуд і хлуддзе, по́скудзь і по́скуддзе і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасканя́ ‘журба, смутак, маркота’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тросканье ‘клопат’ (ГСБМ). Запазычана з польск. troskanie ‘клопат, неспакой’ або ўтворана ад мясцовага тро́скаць ‘турбаваць, непакоіць’, што з польск. troskać ‘тс’ ад troska ‘клопат’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 119), аформленага пад уплывам існуючага ў гаворцы трасканя́ ‘траскатня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)