шэ́рсна-мало́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шэ́рсна-мало́чны шэ́рсна-мало́чная шэ́рсна-мало́чнае шэ́рсна-мало́чныя
Р. шэ́рсна-мало́чнага шэ́рсна-мало́чнай
шэ́рсна-мало́чнае
шэ́рсна-мало́чнага шэ́рсна-мало́чных
Д. шэ́рсна-мало́чнаму шэ́рсна-мало́чнай шэ́рсна-мало́чнаму шэ́рсна-мало́чным
В. шэ́рсна-мало́чны (неадуш.)
шэ́рсна-мало́чнага (адуш.)
шэ́рсна-мало́чную шэ́рсна-мало́чнае шэ́рсна-мало́чныя (неадуш.)
шэ́рсна-мало́чных (адуш.)
Т. шэ́рсна-мало́чным шэ́рсна-мало́чнай
шэ́рсна-мало́чнаю
шэ́рсна-мало́чным шэ́рсна-мало́чнымі
М. шэ́рсна-мало́чным шэ́рсна-мало́чнай шэ́рсна-мало́чным шэ́рсна-мало́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́блычна-мало́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́блычна-мало́чны я́блычна-мало́чная я́блычна-мало́чнае я́блычна-мало́чныя
Р. я́блычна-мало́чнага я́блычна-мало́чнай
я́блычна-мало́чнае
я́блычна-мало́чнага я́блычна-мало́чных
Д. я́блычна-мало́чнаму я́блычна-мало́чнай я́блычна-мало́чнаму я́блычна-мало́чным
В. я́блычна-мало́чны (неадуш.)
я́блычна-мало́чнага (адуш.)
я́блычна-мало́чную я́блычна-мало́чнае я́блычна-мало́чныя (неадуш.)
я́блычна-мало́чных (адуш.)
Т. я́блычна-мало́чным я́блычна-мало́чнай
я́блычна-мало́чнаю
я́блычна-мало́чным я́блычна-мало́чнымі
М. я́блычна-мало́чным я́блычна-мало́чнай я́блычна-мало́чным я́блычна-мало́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падо́ўжаны, -ая, -ае.

1. Які мае даўгаватую форму.

Малочнае возера мае падоўжаную форму.

2. Больш працяглы, доўгі. У граматыцы: вымаўлены працягла.

Падоўжаныя зычныя гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мало́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да малака. Малочныя прадукты. // Які выдзяляе малако. Малочныя залозы. // Які дае малако, гадуецца для вытворчасці малака. Малочны статак. // Удойны. Малочная карова.

2. Звязаны з вытворчасцю, перапрацоўкай і продажам малака. Малочная гаспадарка. Малочны завод. Малочны магазін. □ Электрычнае святло ўспыхне на малочнай ферме, на канюшні, у кожнай хаце. Паслядовіч.

3. Прызначаны для малака. У кузаве грузавіка зіхатліва паблісквалі малочныя бітоны. Ракітны.

4. Выкармлены малаком. Малочныя парасяты.

5. Прыгатаваны на малацэ. Малочная каша. Малочны суп. Малочны кісель.

6. Які ўваходзіць у склад малака або атрымліваецца з малака. Малочная кіслага.

7. Падобны колерам на малако. Між іншым, Я сам люблю прыход вясны — Малочнае цвіценне вішань, І спеў драздоў, і шум лясны. Панчанка. Над лугам і ў нізінах стаяў малочны туман, і ў твар шыбала прыемным вільготным халадком. Шамякін.

8. у знач. наз. мало́чная, ‑ай, ж. Памяшканне для прыёму малака (у калгасах, саўгасах). Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Шахавец.

9. у знач. наз. мало́чнае, ‑ага, н. Ежа з малака або з малаком. Ён есць цяпер толькі малочнае.

•••

Малочная кухня гл. кухня.

Малочная спеласць гл. спеласць.

Малочная сястра гл. сястра.

Малочны брат гл. брат.

Малочныя зубы гл. зуб.

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі гл. рака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памаўзлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Шкадлівы. Да чаго ж была памаўзлівая [кошка]! Як ні хавай мясное ці малочнае, — адведае. Пальчэўскі. — Ну і памаўзлівая карова, каб на яе ліха. — Сцяпан загнаў Рэпку ў статак, але ўжо праз хвіліну яна зноў ішла па пашы, падняўшы рогі. Асіпенка.

2. Ласы, прагны да чаго‑н. смачнага, прыгожага. Памаўзлівы на пачастункі. □ [Іна:] — Ты спадабаўся ёй... Толькі глядзі-і... — яна падышла і ўдарыла яго пальцам па носе. — Не будзь памаўзлівы! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

моло́чный мало́чны;

моло́чное хозя́йство мало́чная гаспада́рка;

моло́чная торго́вля мало́чны га́ндаль;

моло́чное стекло́ спец. мало́чнае шкло;

моло́чный брат уст. мало́чны брат;

моло́чная сестра́ уст. мало́чная сястра́;

моло́чная кислота́ хим. мало́чная кіслата́;

моло́чная ку́хня мало́чная ку́хня;

моло́чная спе́лость с.-х. мало́чная спе́ласць;

моло́чная фе́рма мало́чная фе́рма;

моло́чное произво́дство мало́чная вытво́рчасць;

моло́чные же́лезы анат. мало́чныя зало́зы;

моло́чные зу́бы анат. мало́чныя зу́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

любі́ць, люблю, любіш, любіць; незак., каго-што.

1. Адчуваць глыбокую адданасць, прыхільнасць да каго‑, чаго‑н., быць адданым каму‑, чаму‑н. Любіць радзіму. Любіць сваіх дзяцей. □ Люблю цябе, край волатаў. Бядуля. А харошы ўсё ж бацька... Трошкі пабойваўся яго Міколка, а любіў яшчэ болей. Лынькоў. // Адчуваць сімпатыю, павагу да каго‑н. У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Чорны. У атрадзе ўсе .. [Валю] ведалі і любілі. Якімовіч.

2. Адчуваць сардэчную прыхільнасць да асобы другога полу; кахаць. [Марыля:] — Люблю я Рыгора, ён верны мне, Чакаць яго буду да смерці... А. Александровіч.

3. Мець цягу, цікавасць да чаго‑н. Любіць музыку. □ Змалку прывучыў .. [Сёмку] бацька хадзіць каля зямлі, любіць яе і даглядаць. Гартны. // Адчуваць задавальненне ад сузірання, адчування чаго‑н. Між іншым, Я сам люблю прыход вясны — Малочнае цвіценне вішань, І спеў драздоў, і шум лясны. Панчанка. // і з інф. Быць схільным да чаго‑н., аддаваць перавагу чаму‑н. [Ярохін] быў здаровы чалавек і, як усе здаровыя, любіў добра паесці. Шамякін. Нашы старыя людзі любяць пагаварыць! Чорны. // з дадан. сказам. Быць задаволеным чым‑н., адчуваць задавальненне ад чаго‑н. Дзед любіць, калі яго хто доўга слухае. Лынькоў.

4. Патрабаваць якіх‑н. умоў як найбольш спрыяльных для існавання, росту і пад. [Лістоўніца] любіць чорную камяністую глебу. Маўр. [Вера:] — Куліку і балота родны дом. На полі яму не жыць. А жаўрук раздолле любіць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малочнік 1 ’мужчына, які прадае малако і малочныя прадукты’ (ТСБМ), укр. моло́шник, рус. наўг., варон. молочник, польск. mlecznik ’тс’. Відаць, наватвор. Больш старое малочніца, рус. і ст.-рус. моло́чница ’жанчына, якая прадае малако’. У гаворках лексема вядома з іншым значэннем: ахвотнік да малака’ (ТС), ’жанчына, якая любіць усё малочнае’. Параўн. ’тс’ у рус. варон. молочник. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 161, 162.

Малочнік 2 ’збаночак, у якім малако падаецца на стол’ (ТСБМ), ігн. ’гарлач (без ручкі)’ (Сл. ПЗБ), польск. mlecznik, славац. mliečnik, чэш. mléčnice ’тс’; чэш. mléčník, серб.-харв. mlièčnica ’памяшканне, дзе знаходзіцца малако’. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 162.

Малочнік 3 ’асот агародны, Sonchus oleraceus L.’ (усх.-маг., Кіс.; ушац., Жыв. сл.), асот малочны ’тс’ (гом., Кіс.). Рус. пск., цвяр., маск. молочник ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малочны (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.

Малочнік 4 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioseopa L.’ (Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; маг., Кіс.; міёр., Жыв. сл.). Укр. молочник досонечний, рус. молочник, польск. mlecznik, славац. mliečnik. Паўночнаславянскае. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.

Малочнік 5 ’адуванчык, Taraxacum officinalis Wigg.’ (Сл. ПЗБ). Укр. моло́чник, моло́шник, рус. моло́чник, чэш. mléčník ’тс’. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.

Малочнік 6 ’грузд перцавы, Lactarius piperatus’ (ушац., Жыв. сл.; уздз., Нар. словатв.), ’грузд жоўты, Lactarius scrobiculatus’ (пруж., Нар. словатв.). Рус. пск., ленінгр., перм. моло́чник ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малако (гл.).

Малочнік 7 ’самец рыбы ў перыяд нерасту’ (полац., З нар. сл.). Укр. зах. молочник ’рыба-самец’, рус. пск., свярдл. молочник ’рыба з малокамі’. Усходнеславянскае. Да малако (гл.).

Малочнік 8 ’першы зуб у дзіцяці’ (круж., Мат. Маг.), малочнікі ’малочныя зубы’ (Ян.). Рус. бран., наўг., кастр. молочник, чэш. mléčník, макед. млечник ’малочны зуб’. Прасл. melčnikъ/ molčnikъ ’тс’. Да малако (гл.).

Малочнік 9 малошнік ’эпілепсія, Eclampsia’ (Касп.). Да малако (гл.). Названа паводле колеру белай пены-сліны, якая вылучаецца ў час прыпадку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пита́ние ср.

1. харчава́нне, -ння ср.; (кормление) кармле́нне, -ння ср.; (пища) харч, род. ха́рчу м.;

обще́ственное пита́ние грама́дскае харчава́нне;

иску́сственное пита́ние шту́чнае харчава́нне (кармле́нне);

уси́ленное пита́ние пале́пшанае харчава́нне (пале́пшаны харч);

моло́чное пита́ние мало́чнае харчава́нне;

2. физиол., биол. жыўле́нне, -ння ср.; харчава́нне, -ння ср.; (усвоение) засвае́нне, -ння ср.;

у больно́го плохо́е пита́ние у хво́рага дрэ́ннае засвае́нне (е́жы);

3. техн., воен. сілкава́нне, -ння ср.; (снабжение) забеспячэ́нне, -ння ср.;

пита́ние котла́ водо́й забеспячэ́нне катла́ вадо́й;

пита́ние для радиоприёмника сілкава́нне для радыёпрыёмніка;

пита́ние патро́нами воен. забеспячэ́нне патро́намі;

бесперебо́йное пита́ние бесперабо́йнае забеспячэ́нне; см. пита́ть, пита́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)