мольба́ ж. мале́нне, -ння ср.; (просьба) про́сьба, -бы ж., упро́шванне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мо́длы, ‑аў.
Уст. Малітва. Маліўся дзядзька з тым разлікам, Каб кончыць модлы каля дома. Колас. Часамі .. [дзед] проста выдумляў свае ўласныя модлы, у якіх ад царкоўна-славянскай мовы не заставалася і знаку. Лужанін. // Моцная просьба, маленне. Зямля беларуская, сонечны край, Начуй нашы модлы любві! Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малі́тва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. маліцца (у 1 знач.); маленне. Малітва скончылася, і людзі ўздыхнулі вальней, заварушыліся, устаючы з каленяў. Арабей.
2. Тэкст, які чытаюць веруючыя, калі звяртаюцца да бога ці святых. Шырокае скляпенне Нясвіжскага парафіяльнага касцёла адбівала ад сябе ціхія словы ксяндзоўскай малітвы. Чорны. Шаптала [маці] свае, зусім новыя словы малітвы. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Модлы 1 (мн.), модла ’малітва’, ’моцная просьба; маленне’ (ТСБМ, Яруш.), воран. ’набожныя людзі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. модла ’малітва’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. modła < modlić się. Да малі́цца (гл.).
Модлы 2 ’ўзоры карункаў на канцы рушніка, вязаных рукамі з рэшты нітак асновы’ (петрык., Уладз.). Да мода (гл.). Суфікс ‑л‑ пад уплывам модла 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малі́тва ’маленне’, ’тэкст, які чытаюць веруючыя, звяртаючыся да бога ці святых’ (ТСБМ, Яруш.). Укр., рус. молитва, польск., н.- і в.-луж. modlitwa, чэш., славац. modlitva, славен. molítva, molȋtev, molȋdva, molȋdev, серб.-харв. мо̀литва, молатав, макед., балг. молитва. Прасл. modlitva ’звяртанне, просьба да бога, абяцанне’. Да малі́цца. Сюды ж малі́твеннік ’кніга з малітвамі’, якое, відаць, з ц.-слав. мовы, бел. малітоўнік ’тс’, малі́тваваць ’уводзіць маці пасля родаў у царкву з малітвай’ (Нас.), малі́цьвіць ’маліць, упрошваць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кано́н кану́н, кану́на ’сыта, куцця, абрадавая салодкая страва, якая гатуецца к памінкам’ (Нас., ТС, Вешт.; калінк., Мат. Гом.; бярэз., рагач., круп., чэрв., пух., калінк. Сл. паўн.-зах.); ’узаконенае правіла вышэйшай царкоўнай іерархіі’, ’спіс рэлігійных кніг’, ’царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога або свята’ (ТСБМ). Укр. канун ’салодкая страва к фэсту’, канон; рус. смал. канон ’куцця з мёдам’, кастр. ’салодкае піва на ўсяночнай’, рус. канун ’маленне’, ’паніхіда’, ’дзяды’, ’першая гадавіна смерці’, ’памінкі’, ’куцця’, ’піва’, ’асвячоны мёд’, смал. кануна ’паніхіда’ і інш. Ст.-рус. канонъ (XII ст.), канунъ. Апошняя форма — народная. Запазычана з грэч. κανών ’палка, шнур, лінейка’. Разгляд літ-ры гл. Фасмер, 2, 180–181.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
салёны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю (пра вадаёмы) і проціл. прэсны. Салёнае мора. Салёнае возера. □ Увесь час пытай зямлю, чаго яна хоча: кіслага ці салёнага? Кулакоўскі. // Якому ўласцівы спецыфічны смак солі (пра вільгаць). Салёныя пырскі. □ У салёнай белай пене Шэпты галькі навакол, Бы Манахава маленне Ціха падае на дол. Крапіва. Хвалі салёныя — чыстыя слёзы, Мо ў твае рэчкі плакалі лозы? Кавалюк. / Пра паветра, вецер. Салёны вільготны вецер дзьмуў.. [хлопчыкам] у твар, свістаў ля вушэй, упіраўся ў грудзі. Бяганская.
2. Прыпраўлены соллю, занадта пасолены. Салёная страва. Салёная зацірка. □ Навечна будзь благаславёны, Запрацаваны ў поце хлеб — Не квашаны і не салёны, Для важных спечаны патрэб! Глебка. / Пра смак крыві, слёз, поту. Салёны пот. □ Мірошкін адчуў салёны смак у роце і зразумеў, што гэта слёзы Галі — апошняе адчуванне, звязанае з гэтай прыгожай, каханай дзяўчынай. Пятніцкі. / у перан. ужыв. Развітаўся з салёнаю службай марской, Месцам вахты працоўнай Стаў ціхі пакой. Жычка.
3. Прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы (пра харчовыя прадукты). Салёная рыба. Салёныя агуркі. □ Грыбную ікру можна прыгатаваць з сушаных або салёных грыбоў. «Звязда».
4. перан. Разм. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці. Салёнае слоўца. Салёны анекдот. □ Пры рабоце адпускалася многа жартаў, салёных і смешных. Лужанін. Размаўлялі .. [рыбакі] паміж сабой вольна, нярэдка перасыпаючы гаворку салёнымі слоўцамі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)