Малаце́льнік, молоце́льнік, молотэ́лнык, молоті́лныкмалацьбіт’ (гродз., Сл. ПЗБ; стол., пруж., бяроз., Выг.; мазыр., калінк., Шатал.; пін., Нар. лекс.; Сл. Брэс.). Беларускае. Утворана ад прыметніка ⁺малацельны (< прасл. molt‑ělb‑nъ і суфікса ‑ьkъ. Аналагічна малаце́ннік ’тс’ (лоеў., браг., Мат. Гом.; Сцяц.) ад molt‑ělb‑nъ. Да малаціць (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малацьбі́к, маладзьбі́кмалацьбіт’ (чэрв., Сл. ПЗБ; светлаг., гом., ветк., Мат. Гом.), малацьвік ’тс’ (чэрык., Мат. Маг.). Беларускае. Утворана ад малацьба пры дапамозе суфікса ‑ік (Сцяцко, Афікс. наз., 155). Аднак не выключана распадабненне суфікса ‑біт на гэтай тэрыторыі ў сувязі з яго рэдкасцю ўжывання (непрадуктыўнасцю) і пашыранасцю ‑ік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́йміт ’наёмны работнік, парабак’ (БРС, Нас., Гарб., Грыг., Пятк., ТС), ’наёмнік’ (Гарэц., Яруш.), на́йміты ’наёмны рабочы, парабак’ (ТС), таксама на́ймітка ’парабчанка, служанка’ (Грыг., ТС, Сл. ПЗБ), на́йметка ’тс’ (Нас.), на́ймічка ’тс’ (Янк. 1, Кліх, Сл. ПЗБ, ТС), наймі́тная ’служанка’ (клімав., Растарг., Да характ., 207), найміта́ ’наёмныя работнікі ці работніца’ (Ян.). Рус. найми́т, найми́та, наймитка, наймичка, укр. на́ймит, на́ймичка, на́ймиття (зборн.), польск. najmit, najmitkaукр., Варш. сл.). Утворана ад *najьmъ, гл. найм ’наём, найманне’, пры дапамозе рэдкага суфікса ‑іт‑, параўн. касьбіт, малацьбіт, што далучаецца пераважна да асновы аддзеяслоўных назоўнікаў (Сцяцко, Афікс. наз., 53).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)