Рэкра́цыя перан. іран. ’важны ўчынак’ (Сл. ПЗБ). Ад рэкра́цыя ’забава, адпачынак’ (гл. яшчэ рэграцыя), якое набыло супрацьлеглае значэнне ў іранічным кантэксце (параўн. ужыванне малайчына пры асуджэнні).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масцю́кмалайчына’ — у пары з імем Касцюк (паўн.-усх., КЭС). Укр. мистю́к ’майстар, мастак’, рус. кур. мастю́к ’тс’. Пераўтварэнне з рус. мастер (Праабражэнскі, 1, 513; Фасмер, 2, 579). Гл. таксама місцю́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Прывабіць сваёй прыгажосцю або іншымі якасцямі. Рыма заўважыла маю цікавасць да партрэта і.. сказала: — Праўда, прыгожы хлопец. Малайчына Шайка, такога хлопца прычаравала. Сабаленка. Юткевіч пасябраваў з Маслоўскім неяк неспадзеўкі, а прычаравалі Юткевіча рэзкія і знішчальныя парадоксы Маслоўскага на адрас афіцэраў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удале́ц разг. удале́ц, -льца́ м.; (молодец) маладзе́ц, род. малайца́ м., малайчы́на, -ны м.; (ухарь) зух, род. зу́ха м.; (хват) хват, род. хва́та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маладча́к1 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (Мат. Гом.), малатча́к ’тс’ (гом., Кіс.), малайчак ’тс’ (Мат. Гом.). З укр. мовы, параўн. молоча́к ’малачай востры, Euphorbia esula L.’ Паяўленне ‑д‑ або ‑й‑ перад ‑чак абумоўлена распадабненнем ‑чч‑ > ‑тч‑ > ‑дч‑ (пры ад’ідэацыі малады́, малайчы́на). Падвойнае ‑чч‑ з ‑чjак: украінскі гук [ч] больш мяккі, чым беларускі. Гл. таксама малачня́к, малачча́к.

*Маладча́к2, малатча́к, малача́к, малачча́й ’малако ў рыб’ (Мат. Гом.). Да малако. Аб узнікненні ‑дч‑ гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

молоде́ц маладзе́ц, род. малайца́ м., мн. малайцы́, -цо́ў, малайчы́на, -ны м. и ж.;

молоде́ц про́тив ове́ц, а про́тив молодца́ — сам овца́ посл. маладзе́ц су́праць аве́ц, а су́праць малайца́ — сам аўца́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарао́н, ‑а, м.

1. Старажытнаегіпецкі цар. Узняліся ўгару тэрыконы, Шмат вышэйшыя, чым піраміды, Збудаваныя пры фараонах. Аўрамчык.

2. Разм. Зневажальная клічка паліцэйскага. — Аднак жа ты малайчына, Баляр’ян! — сказаў пасля Андрэй Міхайлавіч. — ..Я тут рады не даў бы! Толькі падвёў бы гэтага хлапца да фараонаў і ўсё. Самуйлёнак.

3. Старадаўняя азартная гульня ў карты. [Загорскі:] — Вось бачыце, генерал, як можна звяртаць увагу на данос без подпісу... Дый наогул, што гаварыць аб гэтым... Давайце лепей у фараон перакінемся. Караткевіч.

[Грэч. pharaon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задры́паны, ‑ая, ‑ае.

Разм. пагард.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад задрыпаць.

2. у знач. прым. Заношаны; у брудным, неахайным адзенні. [У дзвярах], як у раме, з’явіўся мужчынка. У старых галёшах на босую нагу, у нейкіх задрыпаных штоніках. Брыль. [Тумашу] дык ужо грэх быць такім задрыпаным,.. мог бы.. апрануцца прыстойна. Новікаў.

3. у знач. прым. Непрыглядны, заняпалы, нікуды не варты. Вялізныя дамы, аблезлыя, задрыпаныя, глядзелі на вуліцу пабітымі вокнамі. Галавач. // Маламаёмасны, бедны. Малайчына ты, пане Тодар! Уга! Зірні на гэту задрыпаную малінаўскую шляхту! Хто яны перад табою! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да увіцца.

2. Разм. Вярцецца каля каго‑, чаго‑н., неадступна хадзіць за кім‑н. У хаце, аднак, было ціха, толькі кот, відаць, увіваўся каля некага і вымагаў спажыву. Кулакоўскі. // Дагаджаць каму‑н., дамагаючыся чаго‑н. [Іван Фёдаравіч:] — Малайчына, Магнат... Твой гэты Шмыг нешта ўвіваецца каля старшага майстра. Мыслівец. Ля начальніка ўвівайся, Кожны крок яго прадбач. Ён смяецца — ты ўсміхайся, Ён надзьмецца — ты заплач. Корбан. // Пастаянна знаходзіцца пры кім‑н., заляцацца да каго‑н. Адэля прыгожая, дык хлопцы ля яе і ўвіваюцца. Савіцкі.

3. Зал. да увіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзе́ц, Р. скл. малайца, мыладзец, молодзец ’статны, атлетычнага складу малады чалавек’, ’малайчына, зух’, ’жаніх’, малайца́ ’тс’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп., Бяльк., ТС, Федар. 6, Яруш.); маладзе́цкі ’здаровы’ (брасл., Сл. ПЗБ; ТСБМ). Апошняе, аднак, паводле Крукоўскага (Уплыў, 61) — запазычанне з рус. мовы. Укр. молодець, рус. молодец ’тс’, польск. młodziec ’жаніх на вяселлі’, ’адростак’ ст.-чэш. mladec, славен. mládec ’юнак’, ’слуга’, ’жаніх’, серб.-харв. mladac ’жаніх’. Прасл. moldьcь ’юнак’. Да малады́ (гл.).

Маладзе́ц2, мыладзе́ц, мъладзе́ц ’парабак, наёмны (на 1 год) работнік’ (Грыг., Нік., Оч. 2, Касп.), бешан. ’рабочы на плыце, падначалены ў галоўнага сплаўшчыка’ (Нар. сл.). Рус. молоде́ц ’прыказчык, работнік’ (Зах. Дзвіна), ’рабочы-вясляр на пярэднім канцы плыта’. Бел.-рус. ізалекса. Аналагічна серб.-харв. мла̏ђи ’слугі, чэлядзь’. Да маладзец1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)