малайчы́на, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -чы́н (разм.).

Тое, што і маладзец (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малайчы́на

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. малайчы́на малайчы́ны
Р. малайчы́ны малайчы́н
Д. малайчы́ну малайчы́нам
В. малайчы́ну малайчы́н
Т. малайчы́нам малайчы́намі
М. малайчы́не малайчы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

малайчы́на

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. малайчы́на малайчы́ны
Р. малайчы́ны малайчы́н
Д. малайчы́не малайчы́нам
В. малайчы́ну малайчы́н
Т. малайчы́най
малайчы́наю
малайчы́намі
М. малайчы́не малайчы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

малайчы́на м. и ж., разг. молодчи́на, молодча́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малайчы́на, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і маладзец (у 1, 2 знач.). [Турсевіч:] — Ну, і малайчына! Далі-бог, маладзец... Я, па праўдзе сказаць, і думаў, што ты павінен праведаць мяне... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малайчы́на, мълаччы́на ’маладзец’ (ТСБМ, Нас., Шат.; міёр., Нар. словатв.), малайцава́ты ’ўдалы, спрытны’ (паст., Сл. ПЗБ). Відавочна, з рус. мовы; параўн. рус. уладз., смал. молодчи́на ’хлопец, які дасягнуў паўналецця’, ’станісты, моцны юнак’. Аб мене ‑дч‑ > ‑йч‑, ‑чч‑ гл. Карскі, 1, 351–352.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

молодчи́на (выражение одобрения, похвалы) разг. малайчы́на, -ны м. и ж.;

она́ молодчи́на яна́ малайчы́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́люднець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Тое, што і вылюдзець. Я цябе, брат, і не пазнаў. Ты гэтак падрос, вылюднеў. Малайчына! Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карапу́з, ‑а, м.

Разм. жарт. Пра маленькага хлопчыка. Аж здзіўляюцца суседзі: — Малайчына!.. Ай, ды Федзя!.. — Вось табе і карапуз. — Гэткі вырасціў гарбуз! Шуцько. / Пра тоўстага нізкарослага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Сагнуўшыся, нахіліцца. Жанчына нагнулася над дзіцём. Чорны. Малайчына, што нічога не забыла, — пагладзіў дзед унучку па галоўцы, нагнуўся і пацалаваў. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)