кула́цтва, ‑а, н., зб.

Кулакі (гл. кулак ​2). Ліквідацыя кулацтва як класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ликбе́з (ликвида́ция безгра́мотности) лікбе́з, -за м. (ліквіда́цыя непісьме́ннасці);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ликвиди́рование ср. ліквідава́нне, -ння ср., ліквіда́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эліміна́цыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Выдаленне, ліквідацыя чаго‑н.

2. У матэматыцы — выключэнне невядомага з сістэмы ўраўненняў.

[Ад лац. elimināre — выганяць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лікбе́з, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Ліквідацыя непісьменнасці.

2. ‑а. Школа для навучання грамаце непісьменных дарослых; лікпункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэсегрэга́цыя, ‑і, ж.

Адмена сегрэгацыі, адмаўленне ад палітыкі сегрэгацыі (у 1 знач.), ліквідацыя заканадаўства, якое падзяляе насельніцтва паводле расавых адзнак.

[Ад лац. de... і segregatio — аддзяленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рамо́нтліквідацыя пашкоджанняў, паломак’ (ТСБМ), рамантава́ць ’папраўляць, аднаўляць’ (там жа). Параўн. рус. ремонт ’тс’, болг. ремонт ’тс’. З франц. remonte ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гамапла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Ліквідацыя дэфектаў органаў і тканак шляхам перасадкі здаровага органа або тканкі ад аднаго індывідуума да іншага, які належыць да таго ж віду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камаса́цыяліквідацыя цераспалосіцы, узбуйненне дробных зямельных надзелаў’ (ТСБМ; мядз. Жыв. сл.), каміса́цыя ’хутарызацыя’ (Сцяшк.), камасава́цца ’рассяляцца на хутары (там жа). З польск. komasacja, komasować ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акрэ́сліцца, ‑ліцца; зак.

1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.

2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды К. Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў. Так акрэсліўся наступны этап ўздыму грамадскае, гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)