Лю́ха1, люха́ ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’ (віл., Сл. ПЗБ) находзіць з веха (параўн. ве́ха3, вяха́1 ’вехаць’, польск. wiecha ’пучок саломы’, чэш. věch, vích ’саламяны жмут’ і інш., якія пад уплывам запазычаных люхт, лю́хта змянілі пачатковае ве‑ на лю‑ (кантамінацыя). У выніку далейшай кантамінацыі вешка ’пучок саломы’ (якой затыкалі адтуліну) і люшка атрымалася, напр., рус. вьюшка.

Лю́ха2 ’падвал, сутарэнне’ (Шпіл.). Да лёха, лёх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

твори́лоI ср.

1. (подъёмная дверь на чердак, в погреб и т. п.) дзве́рцы, -цаў ед. нет;

2. (затвор в плотине) за́стаўка, -кі ж.;

3. обл. (отверстие) дзі́рка, -кі ж.; лёх, род. лёха м., лаз, род. ла́за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лёх-лёх-лёх!1 ’падзыўныя воклічы свінні да парасят’ (мсцісл., З нар. сл.). Гукапераймальнае. (Як і рус. перм. лёх‑лёх ’падзыўныя воклічы для сабак’). Аднак услед за Слаўскім (4, 319) драг. і стол. лёха ’свінаматка’, а таксама ’неахайная, тоўстая жанчына’ (І. Лучыц-Федарэц; В. Вярэніч, вусн. паведамл.), брэсц. ’неахайная, гультаяватая асоба’ (Нар. лекс.), як і падобнае ўкр. льо́ха ’свіння’, можна аднесці да крыніцы запазычання — польск. locha ’свіння — дзікая і свінаматка’, якое суадносіцца з чэш. lachna, lachna ’тоўстая жанчына’, ’бессаромніца’, славац. lacha ’бедная жанчына’, lʼocha ’легкадумная жанчына’, рус. лоха ’неразумная жанчына’ і з ням. Lose ’свінаматка’, ’распусніца’ (Слаўскі, там жа). Сюды ж палес. лёхаецца — аб цечцы ў свіней (Тарн.), якое Слаўскі (4, 320) суадносіць з łachać ’бегаць’. Параўн. і бел. лахаць1.

Лёх-лёх-лёх2 — аб вадзе (смарг., Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае. З плёх‑плёх‑плёх, якое да плёхаць, плюхаць (гл.). Сюды ж лёхаць ’булькаць (пра ваду)’ (смарг., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)