лё́ха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лё́ха лё́хі
Р. лё́хі лё́х
Д. лё́се лё́хам
В. лё́ху лё́хі
Т. лё́хай
лё́хаю
лё́хамі
М. лё́се лё́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лёха ж., разг.

1. подзе́мный ход;

2. склеп м., подземе́лье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёх, -у, мн. -і, м. і лёха, -і, ДМ лёсе, мн. -і, -аў, ж. (разм.).

1. Падземны ход.

Глыбокая л.

2. Склеп, падзямелле.

Пад палацам знайшлі каменную лёху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лёха, лёхо ’рэха’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Гл. ля́хат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёх, ‑у, М ‑у, м. і лёха, ‑і, ДМ лёсе, ж.

1. Склеп, падзямелле. Палац пануры і высокі, не падступіцца к тым мурам, а пад палацам лёх глыбокі — на страх нявольнікам-рабам. Машара.

2. Падземны ход. Хлапчук .. шмыгнуў ад дарослага боўдзілы ў лёх, у нару пад магазінам, ды там і астаўся. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёха

1. Падземны ход (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Тал. Мядзв.).

2. Склеп, падзямелле (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Стол., Тал. Мядзв., Шчуч.).

3. Мышыная нара; яма (Нясв., Шчуч.). Тое ж лёх (Жытк., Нясв., Шчуч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

лёх м., см. лёха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лё́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лё́х лё́хі
Р. лё́ха лё́хаў
Д. лё́ху лё́хам
В. лё́х лё́хі
Т. лё́хам лё́хамі
М. лё́ху лё́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лёшанька ’паз у бервяне’ (астрав., Сл. паўн.-зах.) да лёха, якое са ст.-польск. loch ’дзірка, жолаб, паз’ < с.-в.-ням. loch ’тс’, lochen, ням. lochen ’рабіць дзіркі, пазы’ (Слаўскі, 4, 318–319 і 320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляхката́ць ’рохкаць (пра парасят)’ (свісл., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, якое, відаць, у сваёй аснове мае корань лёх‑ (параўн. палес. лёха, укр. льоха < польск. locha ’свінаматка’) і, магчыма, звязана генетычна з ням. locken ’вабіць’, а таксама — аб галасах звяроў у перыяд цечкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)