Ляшчэвіна, ляшчэўнік, ляшчы́на, лешчы́на, лехчы́на, лішчэна, ляшчы́ннік, ляшчы́ніна, ляшчэўніна ’арэшнік звычайны, Corylus avellana L.’ (Мядзв., Касп., Гарэц., Федар. 6, ТСБМ, Бяльк.; міёр., Нар. словатв., Сл. ПЗБ). Да леска1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясковы1 ’лясны’ (Др.-Падб.). Утворана ад лясок ’малы лес, гаёк’, параўн. ст.-польск. lasko ’тс’. Да лясок (гл.).

Лясковы2 ’арэхавы’ (Нас.; слуц., Сл. ПЗБ). Да прасл. lěskaляшчына’. Гл. леска1 і лясок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясні́к, лясьні́к, лесні́к, лісні́к, лыснэ́к ’даглядчык, вартаўнік лесу, палясоўшчык’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Касп., Яруш., Сл. ПЗБ). Пашырана гэта лексема ў зах.- і ўсх.-слав. мовах; славен. lẹsńik мае блізкія значэнні: ’лясная яблыня, лясоўка’, lesníka ’тс’, макед. лесникляшчына’, ’арэшнік’. Прасл. lěsьn‑ikъ (Слаўскі, 4, 178–179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ле́ска1, льіска, (мн.) лыскы ’зараснік ляснога арэха’ (Клім.), ст.-бел. ласковый, лёсковый ’ляшчынавы’ (Булахаў, Пст.). Укр. ліска, польск. laska, падкарпацк. leska, liska, łyska, в.-луж. leska, чэш. liska (ст.-чэш. leska), славац. lieska, славен. leska, серб.-харв. леска, лщёска, макед. леска, паўдн. lʼäska, балг. леска. Прасл. leskaляшчына’. Магчыма, звязана з Іё!!!ь > лес (гл.). Блізкімі з’яўляюцца ст.-прус. lazdeляшчына’, лат. logzda, lazda, (g)zda ’тс’, літ. lazä ’кій’. Іншыя версіі гл. Слаўскі, 4, 62. Сюды ж ст.-бел. леска ’пасудзіна’ (?) (Скурат, БЛ, 8, 11).

Ле́ска2 звычайная ’валасянка шэрая, Sylvia communis Lath.’, лёска‑завіру́шка, Sylvia curruca L.’ (паўн., КЭС). Лексема з’яўляецца перакладам лац. назвы silva (sylva) ’лес’ і аформлена пры дапамозе суфікса ‑к‑a (як рус. славка ’валасянка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт.

2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў невялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.

3. у знач. наз. арэ́хавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясковачка1, лесковачка ’гаршчочак’ (светлаг., Мат. Гом., Ян.). Няясна. Магчыма, звязана з ляскаляшчына’ — дубчыкі з ляшчыны, якімі аплятаўся слабы гаршчок для большай моцы. Параўн. берасцень ’гаршчок, які быў аплецены берастам’. Не выключана найменне гаршка паводле палосак, нанесеных на паверхню. Параўн. польск. laskować ’рабіць жалабкі’, ’пакрываць дранкай, ляскай’, laskowaty ’рыфлены’, а таксама ст.-бел. ляска ’нейкая судзіна’ (Скурат, БЛ, 8, 11). Гл. таксама лязкоўка.

Лясковачка2 ’дзіцячая гульня’ (Ян.), ляскоўка (іграць у ляскоўку) — бел.-рус. ізалекса (Герд, там жа, 32). Відаць, да ляскаць. У пацвярджэнне можна прывесці апісанне гульні ў Бялькевіча: адзін нагінаецца і зажмурвае вочы, яго па спіне б’юць (= ляскаюць), а ён павінен адгадаць, хто ўдарыў (Бяльк., 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́скаўка1 ’дзічка-плод’ (добр., гом., Мат. Гом.). Відавочна, гэта семантычны перанос з *лескаляшчына’, параўн. харв. lijesak ’тс’ > ’шіод ляшчыны’ > ’плод ляснога дрэва’. Пры гэтым быў магчымы ўплыў ад’ідэацыі з лексемай лес (аб ідэнтыфікацыі прасл. tesą, teška і гл. Брукнер, AfslPh, 39, 1–4; Сабалеўскі, РФВ, 14, 158; 15, 366).

Ле́скаўка2 Тусцера, невялікі лешч, Blicca Bjoerkna L.’, ’сінец, Abramis ballurus L.’, ’сола, белавочка, Abramis sapa Pall.’, ’кругель’ (палес., Крывіцкі, Зб. Крапіве), ляскоўка ’гусцера’ (Крыв.), жлоб, ляскаўка ’плотка, Rutilus rutilus’ (Жыв. сл.), балг. ляска ’дробны лешч’, укр. леска (р. Прут, чарнавік.) ’рыба быстрак, Alburnoides bipunetatus L.’, серб.-харв. Ijeskar, Ijeskarak, Ijeskarica, а таксама укр. лещавка ’лешч, Abramis brama L.’ (Лыс.), бел. лешчаўка ’малы лешч’, польск. lescówka. Роднаснае з лешч. Аднак можна дапусціць іншыя версіі: звязаць з коранем блеск‑, параўн. славац. blyska, балг. блескавец ’падлешчык’, або з коранем плеск‑ (плёскаць) нераст іх адбываецца пры гучным плясканні, шуме вады (гл. Махэк₂, 120–121), параўн. славац. pteskäc, plieskač, славен. ploščič ’лешч’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

без, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназ. «без» выражае:

Азначальныя адносіны

1. Пры апісанні прадмета (з’явы, паняцця) для ўказання на адсутнасць у ім часовай або пастаяннай прыметы, выражанай назоўнікам роднага склону. Лес без канца і краю. Работа без прымусу. □ А што гэта за даліна ды без рэха, А зялёная ляшчына без арэхаў, Ручаіна без жывой-крутой вадзіцы, Лугавіна без духмянай медуніцы. Танк.

2. Пры словах, якія абазначаюць меру або колькасць, паказвае, колькі не хапае да поўнай меры. Без чвэрці гадзіна. Без малога год. Кілаграм без дзесяці грамаў. □ Роўна без дваццаці восем вечара.. пачуўся громкі голас. Колас.

Аб’ектныя адносіны

3. Паказвае, што дзеянне адбываецца пры адсутнасці, без удзелу каго‑, чаго‑н. Працаваць без машын. □ Найбольш складаная і адказная частка работы зроблена без Міхася. Брыль.

4. Адпавядае словам: акрамя, за выключэннем, не лічачы. Ганна хутчэй зачыніла дзверы за сабой — і без таго маркотна, хоць ты плач. Мележ.

Акалічнасныя адносіны

5. З некаторымі назоўнікамі ўтварае прыслоўныя спалучэнні, якія выражаюць спосаб дзеяння і інш. акалічнасці. Завянуць без пары. Ссохнуць без вады. Прабірацца без шуму. □ Мікалай Патапавіч .. даваў парады хоць і без ахвоты, але шчыра. Кулакоўскі.

•••

Без жартаў гл. жарт.

Не без гэтага — і гэта бывае.

Не без таго — бывае і так.

Не без чаго — тое, што і з чым‑н., але з меншай ступенню сцверджання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)